Перайсьці да зьместу

Рэшаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэшаў
польск. Rzeszów
Герб Рэшава Сьцяг Рэшава
Дата заснаваньня: 19 студзеня 1354
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падкарапацкае ваяводзтва
Прэзыдэнт места: Тадэвуш Фэрэнц[d] і Конрад Фіёлек[d][1]
Плошча:
  • 116 ± 1 км²
Вышыня: 384 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 17
Паштовы індэкс: 35-001–35-959
Нумарны знак: RZ
Геаграфічныя каардынаты: 50°2′28″ пн. ш. 21°59′56″ у. д. / 50.04111° пн. ш. 21.99889° у. д. / 50.04111; 21.99889Каардынаты: 50°2′28″ пн. ш. 21°59′56″ у. д. / 50.04111° пн. ш. 21.99889° у. д. / 50.04111; 21.99889
Рэшаў на мапе Польшчы
Рэшаў
Рэшаў
Рэшаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.erzeszow.pl/

Рэшаў (па-польску: Rzeszów; па-украінску: Ря́шів) — горад у паўднёва-усходняй Польшчы, ёсьць адміністрацыйным цэнтрам Падкарапацкага ваяводзтва і Рэшаўскай дыяцэзіі. Жэшаў утварае гарадзкую акругу, а таксама зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рэшаўскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае 177 862 чалавекі[3].

Горад ёсьць адміністрацыйным, прамысловым, гандлёвым, адукацыйным і культурным цэнтрам паўднёва-ўсходнай Польшчы. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, а таксама Падкарпацкі навукова-тэхналягічны парк, дзейнасьць якога скіраваная на разьвіцьцё высокатэхналягічнай прамысловасьці. У Жэшаве знаходзяцца буйныя дзяржаўныя навучальныя ўстановы: Рэшаўскі ўнівэрсытэт і Рэшаўскі політэхнічны інстытут імя Ігнацыя Лукасевіча. Акрамя гэтага дзейнічаюць прыватныя навучальныя ўстановы, буйнейшай зь якіх зьяўляецца Вышэйшая школа Інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня. У Жэшаве знаходзяцца тры консульскія ўстановы (нямецкая, славацкая і ўкраінская).

Праз горад праходзяць чыгуначныя лініі ДрэздэнКіеў, БеластокКошыцы. Прыкладна за 100 км ад Рэшава праходзяць дзяржаўныя межы з Украінай і Славаччынай.