Перайсьці да зьместу

Солі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Блакітная соль медзь сульфату (II) у форме мінэралу халькантыну

Солі — кляса хімічных злучэньняў; крышталічныя ў нармальных ўмовах рэчывы зь іённай будовай.

Рашчынныя солі з вадой утвараюць рашчыны электралітаў. Могуць разглядацца як прадукт замяшчэньня атамаў вадароду ў кісьлі на атамы мэталу або гідроксагрупы ў аснове на кіслотную астачу. Утвараюцца шляхам рэакцыі нэўтралізацыі паміж кісьляй і асновай, узаемадзеяньнем кісьлі з асноўным аксыдам, з мэталам, іншымі рэакцыямі.

Адрозьніваюць солі нэўтральныя (або сярэднія), кіслыя, якія ўтрымліваюць незамешчаныя атамы вадароду пры кіслотнай астачы (напрыклад, NaHCO3), асноўныя, калі прысутнічаюць незамешчаныя гідроксагрупы (напрыклад, Cu(OH)Cl), двайныя (напрыклад, KCl•MgCl2 = KMgCl3), камплексныя.

Для соляў характэрная рашчыннасьць у палярных рашчыньніках, асабліва ў вадзе.

Цьвёрдыя солі, як правіла, зьяўляюцца празрыстымі, як то натр хларыд. У многіх выпадках непразрыстасьць або празрыстасьць толькі зьвязана з адрозьненьнем у памерах асобных монакрышталяў. У сувязі з тым, што сьвятло адлюстроўваецца ад мяжы паміж крышталітамі, буйнейшыя крышталі, як правіла, зьяўляюцца празрыстымі, у той час як полікрышталіты выглядаюць як белыя парашкі.

Солі існуюць у многіх розных колерах, якія ўзнікаюць за аніёнаў ці катыёнаў, як то:

Некаторыя мінэралы зьяўляюцца солямі, таму што яны рашчынаюцца ў вадзе. Такім жа чынам неарганічныя пігмэнты, як правіла, не зьяўляюцца солямі, таму што нераспушчальнасьць зьяўляецца патрабаванай для іхнай устойлівасьці. Некаторыя арганічныя фарбавальнікі зьяўляюцца солямі, аднак яны практычна нераспушчальныя ў вадзе.

Розныя солі могуць мець усе пяць асноўных смакаў, як то салёны (натр хларыд), салодкі (волава ацэтат, які будзе выклікаць атручваньне волавам пры ягоным праглынаньні), кіслы (каль бітартрат), горкі (магн сульфат) і ўмамі ці гэтак званы мясны смак (натр глутамат).