Тыбо Куртуа
Тыбо Куртуа | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 траўня 1992[1][2] (32 гады) | |
Рост | 200 см[3] | |
Вага | 96 кг[3] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рэал Мадрыд | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2011 2011—2018 2011—2014 2018— |
Генк Чэлсі → Атлетыка Мадрыд (арэнда) Рэал Мадрыд |
41 (0) 126 (0) 111 (0) 175 (0) |
Зборныя | ||
2011— | Бэльгія | 102 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Тыбо́ Нікаля́ Марк Куртуа́ (па-француску: Thibaut Nicolas Marc Courtois; нарадзіўся 11 траўня 1992 году, Брээ, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, брамнік гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў кар’еры ў якасьці гульца абароны, аднак зь цягам часу перакваліфікаваўся ў брамніка.
Куртуа дэбютаваў у асноўным складзе «Генку» супраць «Генту» 17 красавіка 2009 году ва ўзросьце 16 гадоў[4]. Куртуа змог дэбютаваць у «Генце» ў такім юным узросьце, толькі з-за крызісу брамавай пазыцыі ў камандзе[5].
14 ліпеня 2011 году «Генк» і «Чэлсі» дамовіліся на трансфэр Тыбо Куртуа[6].
26 ліпеня 2011 году Куртуа быў аддадзены ў доўгатэрміновую арэнду ў клюб гішпанскага дывізіёну «Атлетыка Мадрыд».
У чэрвені 2014 году галоўны трэнэр «Чэлсі» Жузэ Маўрыньню пацьвердзіў інфармацыю аб вяртаньні Куртуа ў клюб[7]. 18 жніўня Тыбо дэбютаваў у складзе ангельскага клюб матчам супраць «Бэрнлі», які скончыўся зь лікам 3:1 на карысьць «сініх».
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3 чэрвеня 2011 году Куртуа быў выкліканы ў зборную Бэльгіі на матч супраць зборнай Турэччыны ў рамках адборачнага матча да чэмпіянату Эўропы 2012 году. 10 жніўня 2011 году ён зноўку быў выкліканы ў зборную на матч супраць зборнай Славеніі, але так і не выйшаў на поле. Дэбютаваў у асноўным складзе зборнай Бэльгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Францыі 15 лістапада 2011 году, які скончыўся ўнічыю 0:0[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Генк»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2011
- Уладальнік Кубка Бэльгіі: 2009
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2014
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2013
- Пераможца Лігі Эўропы: 2012
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2012
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2018
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2015
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2020, 2022, 2024
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2020, 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2022, 2024
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2024
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2018
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Thibaut Courtois // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Thibaut Courtois // FBref (мн.)
- ^ а б в г https://www.realmadrid.com/en/football/squad/thibaut-courtois
- ^ Genk 2-2 Gent. soccerway.com
- ^ Five things you need to know about new Chelsea signing Thibaut Courtois. goal.com
- ^ Courtois to Chelsea. Goal.com
- ^ Thibaut Courtois: Jose Mourinho says keeper will return to Chelsea And would be the future of Chelsea FC. BBC Sport
- ^ Match: France v Belgium - International Friendly(недаступная спасылка). ESPN
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль на афіцыйным сайце «Чэлсі»
- Профіль на афіцыйным сайце «Атлетыка Мадрыд»
Рэал Мадрыд — цяперашні склад
|
---|
1 Куртуа · 2 Карвахаль · 3 Мілітан · 4 Аляба · 5 Бэлінггэм · 6 Камавінга · 7 Вінісіюс · 8 Вальвэрдэ · 9 Мбапэ · 10 Модрыч · 11 Радрыгу · 13 Лунін · 14 Чуамэні · 15 Гюлер · 16 Эндрык · 17 Васкес · 18 Вальеха · 19 Сэбальяс · 20 Гарсія · 21 Дыяс · 22 Рудыгер · 23 Мэндзі · Трэнэр: Анчэлёцьці |