Унг
Унґ | ||
| ||
Герб камітату Унґ | ||
| ||
Адміністрацыйны цэнтар (1910): Ужгарад | ||
Насельніцтва (1910): 162 089 | ||
Плошча (1910): 3230 км² | ||
Сёньняшняя прыналежнасьць:
Украіна | ||
| ||
Мапа камітату |
Унг, ́Унскі каміт́ат, Уж́анскі каміт́ат (па-вугорску: Ung vármegye, па-лацінску: comitatus Unghensis) — гістарычны камітат у паўночна-ўсходняй частцы Каралеўства Вугоршчына, які межаваў з аўстрыйскаю правінцыяю Галічына на поўначы, з камітатам Зэмплін на захадзе, Бэрэзкім камітатам на ўсходзе ды Сабольцкім — на поўдні. У наш час 2/3 тэрыторыі ўваходзяць да складу Закарпацкае вобласьці Ўкраіны, 1/3 — да Міхалавецкага ды Собранецкага раёнаў Славаччыны. Адміністрацыйным цэнтрам быў Ужгарад. Камітат існаваў да 1919 року.
Ґеаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З поўначы тэрыторыя камітату Унґ была абмежаваная хрэбтамі Карпатаў, з поўдні — рэчкамі Ціса ды Латорыца, з захаду — Лабарцам. У 1910 годзе тэрыторыя камітату складала 3 230 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Унґ быў адным з найстарэйшых камітатаў Каралеўства Вугоршчына. Пасьля паразы Аўстра-Вугоршчыны ў Першай сусьветнай вайне ды яе распаду 1918 року, паводле Трыянонскае дамовы 1920 року, амаль што ўся тэрыторыя камітату адайшла да Чэхаславаччыны, невялікая частка ля места Загань адайшла да Вугоршчыны. У складзе Чэхаславаччыны тэрыторыя была падзеленая між чэхаславацкімі землямі — Падкарпацкаю Русьсю ды Славаччынаю. 1938 року заходняя частка камітату була занятая Гартысцкаю Вугоршчынаю, а 1944 року — Чырвонаю Арміяю. 1945 року Падкарпацкая Русь адайшла да СССР, заходняя частка, што насіла назву Ўсходні Зэмплін, засталася ў Славаччыне.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З прычыны перакладу патачковых школаў з украінскае мовы на вугорскую цягам 19 стагодзьдзя — з 1810 па 1910 рокі больш ніж удвая зьнізілася доля русінаў у населеньні камітату Унґ. У 1810 року іх было 88,5 %, 1840 — ужо 53,6 %, а ў 1857 — толькі 51,0 %[1]. У 1910 годзе ўкраінцаў засталося ўжо лішэ 38.1 %. То было насьледкам мадзярызацыі ды славакізацыі ўкраінцаў.
Колькасьць украінцаў | |
---|---|
Рок | Адсотак |
1795 | 88,5 % |
1810 | 88,5 % |
1840 | 53,6 % |
1857 | 51,0 % |
1900 | 36.4 % |
1910 | 38.1 % |
1900
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць жыхароў камітату Унґ у 1900 року налічвала 153 266 асобаў і складалася з наступных моўных супольнасьцяў[3], сярод іх:
Насельніцтва:
- Русіны: 55 742 (36.4 %)
- Вугорцы: 46 306 (30.2 %)
- Славакі: 42 876 (28.0 %)
- Немцы: 7 099 (4.6 %)
- Румыны: 199 (0.1 %)
- Харваты: 192 (0.1 %)
- Сэрбы: 3 (0.0 %)
- Іншыя або невядома: 849 (0.6 %)
Паводле зьвесткаў перапісу 1900 року, камітат складаўся з наступных рэліґійных грамадаў:[4]
Рэліґійныя грамады:
- Грэка-каталікі: 83 936 (54.8 %)
- Каталікі: 32 904 (21.5 %)
- Кальвіністы: 19 003 (12.4 %)
- Габрэі: 16 776 (10.9 %)
- Лютэраны: 562 (0.4 %)
- Праваслаўныя: 56 (0.0 %)
- Унітарыі: 12 (0.0 %)
- Іншыя або невядома: 17 (0.0 %)
1910
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць жыхароў камітату Унґ у 1910 року налічвала 162 089 асобаў[3], сярод іх:
- Русіны: 61 711 (38.1 %)
- Вугорцы: 53 824 (33.2 %)
- Славакі: 36 364 (22.4 %)
- Немцы: 8 383 (5.2 %)
- Румыны: 133 (0.1 %)
- Сэрбы: 8 (0.0 %)
- Іншыя або невядома: 1 584 (1,0 %) — (габрэі ды цыґаны).
Паводле зьвесткаў перапісу 1910 року, акруга складалася з наступных рэліґійных грамадаў:[5]
Рэліґійныя грамады:
- Грэка-каталікі: 89,149 (55.0 %)
- Каталікі: 34,549 (21.3 %)
- Кальвіністы: 20,092 (12.4 %)
- Габрэі: 17,587 (10.9 %)
- Лютэраны: 582 (0.3 %)
- Праваслаўныя: 90 (0.1 %)
- Унітарыі: 21 (0.0 %)
- Іншыя або невядома: 19 (0.0 %)
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1773 року існавалі тры раёны: Ужгарадскі, Собранецкі ды Капушанскі.
Акругі | |
---|---|
Акруга | Адм. цэнтар |
Надзьбэрэзна (па-вугорску: Nagybereznai járás) | Вялікі Бярозны |
Надзькапош (па-вугорску: Nagykaposi járás) | Вельке Капушаны |
Пэрэчэнь (па-вугорску: Perecsenyi járás) | Пярэчын |
Сярэдне (па-вугорску: Szerednyei járás) | Сярэдне |
Собранц (па-вугорску: Szobránci járás) | Собранцы |
Унґвар (па-вугорску: Ungvári járás) | Ужгарад |
Вольнае места | |
Ужгарад |
Герб
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ўяўляе сабою тарчу францускае формы, расьсечаны на блакіт і чэрвень, над якім месьціцца сталёвы лыцарскі шалом, увянчаны трырыжкаваю шляхецкаю каронаю. Над тарчаю месьціцца намёт сіняга і чырвонага колеру, падбіты срэбрам і золатам. У верхнім блакітным полі тарчы месьціцца фіґура лыцара ў сталёвай брані ды залаты трырыжковай кароне, які трымае ў руках па тры залатыя калосьсі пшаніцы. Перад постацьцю рыцара — тэж залатая дваранская трырыжковая карона. У ніжнім чырвоным полі тарчы — дзьве срэбныя паласы.
Гэты герб і дагэтуль упрыгожвае барокавую арку, узьвядзеную перад будынкам старога камітацкага дома (жупанату), збудаванага 1769 року ва Ўжгарадзе. Сам будынак разабраны ў 1930-х гадах. Таксама герб можна пабачыць і на франтоне новага камітацкага будынку, узьвядзенага 1809 року.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кабузан В. М. Украинцы в мире: динамика численности и расселения. 20-е годы XVIII века — 1989 год(недаступная спасылка) — Ин-т рос. истории РАН; М.: Наука, 2006. 191 с.
- ^ Кабузан В. М. Украинцы в мире: динамика численности и расселения. 20-е годы XVIII века — 1989 год — Ин-т рос. истории РАН; М.: Наука, 2006. 135 с,192 с.
- ^ а б в https://web.archive.org/web/20200918061955/https://kt.lib.pte.hu/cgi-bin/kt.cgi?konyvtar/kt06042201/0_0_..
- ^ KlimoTheca :: Könyvtár. Kt.lib.pte.hu. Праверана 2012-06-26 г. Архіўная копія ад 2013-06-23 г.
- ^ KlimoTheca :: Könyvtár. Kt.lib.pte.hu. Праверана 2012-06-26 г. Архіўная копія ад 2013-06-23 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Magyarország történelmi földrajza a Hunyadiak korában / Györffy György. — 1890.
- Az Árpád-kori Magyarország történeti földrajza. I / Csánki Dezső. — 1963.