Перайсьці да зьместу

Франс Галь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франс Галь
па-француску: France Gall
Дата нараджэньня 9 кастрычніка 1947(1947-10-09)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 студзеня 2018(2018-01-07)[6][2][3][…] (70 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак сьпявачка
Псэўданімы France Gall
Жанры е-е[d][6] і поп
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы France Gall
Лэйблы Warner Music Group[d], Universal Music France[d], Atlantic Records, Universal Music Group, Philips Records[d] і Decca Records[d]
Бацька Рабэр Галь[d]
Маці Сэсыль Бэрт’е[d]
Дзеці Raphaël Michel[d] і Палін Гамбургер[d][8]
Узнагароды
Франс Галь на конкурсе песьні Эўрабачаньне-1965.

Франс Галь (па-француску: France Gall, сапр. імя Ізабэль Жэняўеў Мары Ан Галь, нар. 9 кастрычніка 1947, Парыж, Францыя — 7 студзеня 2018) — француская сьпявачка, пераможца конкурсу песьні Эўрабачаньне-1965.

Сваю кар’еру Франс Галь пачала ў 1963 годзе, калі быў выпушчаны яе сынгл «Ne sois pas si bête». Потым пачала супрацоўніцтва з францускім кампазытарам Сэржам Генсбурам, які быў аўтарам яе песень «N'écoute pas les idoles» і «Laisse tomber les filles». У 1965 годзе сьпявачка прымала ўдзел у Эўрабачаньні-1965 і зь песьняй Генсбура «Poupée de cire, poupée de son» перамагла на конкурсе. Аднак у 1966 годзе яе папулярнасьць упала пасьля выхаду сынгла «Les sucettes», у якім сьпявалася пра дзяўчынку, якая любіць лядзяшы. Гэта песьня, аўтарам якой зьяўляўся Генсбур, мела эратычны падтэкст. Франс Галь больш не працавала з Генсбурам і сканцэнтравалася на кар’еры ў Нямеччыне. У Францыі яна была ўжо ня так папуларна, пакуль не пазнаёмілася зь Мішэлем Бэржэ, кампазытарам і яе будучым мужам. Ён стаў аўтарам яе хітоў «Babacar», «Ella, elle l’a», «Évidemment» і іншых. Пасьля сьмерці мужа ў 1992 годзе, кар’ера Галь спынілася, аднак часам яна бывае на некаторых тэлеперадачах і артыкулы пра яе пэрыядычна зьяўляюцца ў францускіх газэтах і часопісах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]