Хавіер Савіёля
Хавіер Савіёля | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 верасьня 1981 (43 гады) Буэнас-Айрэс, Аргентына | |
Рост | 168 см | |
Вага | 61 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2001 2001—2007 2004—2005 2005—2006 2007—2009 2009—2012 2012—2013 2013—2014 2014—2015 2015—2016 |
Рывэр Плэйт Барсэлёна → Манака → Сэвільля Рэал Мадрыд Бэнфіка Маляга Алімпіякос Вэрона Рывэр Плэйт |
86 (45) 123 (49) 29 (7) 29 (9) 17 (4) 69 (24) 26 (8) 26 (12) 15 (1) 13 (0) |
Зборныя | ||
2000—2007 | Аргентына | 39 (11) |
Хавіер Пэдра Савіёля Фэрнандэс (па-гішпанску: Javier Pedro Saviola Fernandez; нарадзіўся 11 сьнежня 1981 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, нападнік. У 2000—2007 гадах гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Маючы гішпанскае паходжаньне ў 2004 годзе атрымаў грамадзянства гэтай краіны. Хавіер уваходзіць у сьпіс «125 найлепшых футбалістаў сьвету» (вядомага як «ФІФА 100»), складзенага Пэле ў 2004 годзе па просьбе ФІФА да стагодзьдзя гэтай арганізацыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Рывэр Плэйт»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хавіер дэбютаваў у складзе «Рывэр Плэйт» ва ўзросьце 16 гадоў і амаль адразу стаўся адным з выдатных бамбардзіраў клюбу.
«Барсэлёна»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2001 годзе, ва ўзросьце 19 гадоў, Савіёля зьехаў за мяжу, каб гуляць у клюбе «Барсэлёна». Ягоны трансфэр абышоўся гішпанцам у 15 млн фунтаў стэрлінгаў[1]. Неўзабаве пасьля чаго, у 2004 годзе, Хавіер атрымаў гішпанскае грамадзянства. Пад кіраўніцтвам трэнэра Карлеса Рэшака Савіёля забіў 17 галоў у сваім першым сэзоне, стаўшы чацьвертым бамбардзірам Ля Лігі.
Другі год Савіёлы ў клюбе пачаўся ня гэтак добра, бо аргентынец за паўсэзону меў толькі два галы на сваім рахунку. Калі ван Гааль быў звольнены, а Радамір Анціч стаў новым галоўным трэнэрам «Барсэлёны», Савіёля забіў яшчэ 11 гадоў да сканчэньня сэзону.
«Рэал»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]10 ліпеня 2007 году «Рэал» склаў кантракт з Хавіерам на тры гады, пасьля таго як дзеяньне кантракту з «Барсэлёнай» скончылася[2].
«Бэнфіка»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 чэрвеня 2009 году «Бэнфіка» й «Рэал» дамовіліся аб пераходзе аргентынца ў партугальскі клюб, сума дамовы склала 5 млн эўра.
«Маляга»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У апошнія гадзіны трэнсфэрнага акна 2012 году Савіёля ўзгадніў пераход да «Малягу»[3], такім чынам вярнуўшыся ў Ля Лігу.
«Алімпіякос»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 ліпеня 2013 году Савіёла падпісаў двухгадовы кантракт з грэцкім чэмпіёнам «Алімпіякосам»[4].
«Вэрона»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 верасьня 2014 году стала вядома, што сваю кар’еру Савіёля працягне ў італьянскім клюбе «Вэрона»[5].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2001 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Профіль Хавіера Савіёлы на сайце Sky Sports
- ^ Saviola to sign off at Barça. UEFA.com
- ^ Saviola: "Trataré de aportar lo máximo al equipo". Vavel.
- ^ Javier Saviola completes switch to Olympiacos Sky Sports
- ^ Савиола стал игроком «Вероны» . championat.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хавіер Савіёля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Маляга»
- Профіль на BDFutbol
- Профіль на Zerozero
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Нарадзіліся 11 верасьня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
- Аргентынскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Аргентыны
- Футбалісты клюбу «Рывэр Плэйт» Буэнас-Айрэс
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Футбалісты клюбу «Манака»
- Футбалісты клюбу «Сэвільля»
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Бэнфіка» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Маляга»
- Футбалісты клюбу «Алімпіякос» Пірэй
- Футбалісты клюбу «Эляс» Вэрона