Перайсьці да зьместу

Шарль Мэсье

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шарль Мэсье
па-француску: Charles Messier
Дата нараджэньня 26 чэрвеня 1730(1730-06-26)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 красавіка 1817(1817-04-12)[2][3][5][…] (86 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак астраном
Навуковая сфэра астраномія
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Француская акадэмія навук, Расейская акадэмія навук і Пруская акадэмія навук[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну
Подпіс Выява аўтографу

Шарль Мэсье (па-француску: Charles Messier, 26 чэрвеня 1730, Баданвілер, Францыя12 красавіка 1817, Парыж, Францыя) — францускі астраном, чалец Парыскай акадэміі навук з 1770 году. Мэсье сыстэматычна вёў пошукі новых камэтаў. У 1763—1802 гады ён адкрыў 13 камэтаў, у тым ліку кароткапэрыядычную камэту D/1770 L1, старое абазначэньне якой ёсьць 1770 I, названую пазьней імем расейскага навукоўца Андрэя Лекселя[6]. Ён таксама склаў каталёг туманнасьцяў і зорных скупнасьцяў, які атрымаў назву ад імя астранома. Першае выданьне каталёгу выйшла ў 1774 годзе і ўтрымлівала 45 аб’ектаў. Другое выданьне каталёгу, якое пабачыла сьвет у 1781 годзе, утрымлівала 103 аб’екты. Сучасная ягоная вэрсія зьмяшчае 110 аб’ектаў, зь якіх больш за 60 былі адкрыты самім Мэсье.

У гонар Мэсье названы кратэр на Месяцы ў Моры Багацьця й астэроід 7359 Мэсье.

  1. ^ Charles Messier // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Charles Messier // Roglo — 1997.
  3. ^ а б Pas L. v. Charles Messier // Genealogics (анг.) — 2003.
  4. ^ а б Мессье Шарль // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Brozović D., Ladan T. Charles Messier // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с.
  6. ^ Maik Meyer. Catalog of comet discoveries Архіўная копія

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шарль Мэсьесховішча мультымэдыйных матэрыялаў