Bluetooth
Выгляд
Bluetooth (па-ангельску: blue+tooth — блакітны зуб) — бяздротавая тэхналёгія абмену дадзенымі на кароткай адлегласьці (з выкарыстаньнем кароткахвалевага радыёвыпраменьваньня UHF дыяпазону ISM з частатой ад 2,4 да 2,485 ГГц[1]) паміж прыладамі, і пабудовы пэрсанальных сетак сувязі (PANs). Вынайдзеная тэлекамунікацыйнай кампаніяй Ericsson у 1994 годзе[2], першапачаткова ў якасьці бяздротавай замены кабэляў RS-232, яна дазваляе падлучаць адразу некалькі прылад без праблем з сынхранізацыяй.
Bluetooth кіруецца групай кампаній Bluetooth Special Interest Group (SIG), у якую ўваходзяць больш за 25000 кампаній у абласьцях тэлекамунікацый, кампутараў, кампутарных сетак ды спажывецкай электронікі[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Fast Facts
- ^ Bluetooth traveler
- ^ H. Newton. Newton’s telecom dictionary. — New York: Flatiron Publishing, 2007.