Тайланд
Тайла́нд, Каралеўства Тайланд — краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Мяжуе з М’янмай на поўначы, з Лаосам на поўначы і ўсходзе, з Камбоджай на ўсходзе, з Малайзіяй на поўдні, таксама з поўдня абмываецца Сіамскім залівам і Андаманскім морам.
| |||||
Гімн: «Пхленг чат» | |||||
Заснавана | 1238 | ||||
Афіцыйная мова | тайская | ||||
Сталіца | Бангкок | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Лідар Нацыянальнага Савета па Падтрыманні Міру і Парадку |
Маха Вачыралангкорн Прают Чан-Ача | ||||
Дзярж. рэлігія | будызм | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
50-я ў свеце 514 000 км² 0,4% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2015) • Шчыльнасць |
67 959 000 чал. (20-я) 132 чал./км² | ||||
ІРЧП (2011) | ▲ 0,682[1] (сярэдні) (103-ы) | ||||
Валюта | ฿ бат (THB) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .th | ||||
Код ISO (Alpha-2) | TH | ||||
Код ISO (Alpha-3) | THA | ||||
Код МАК | THA | ||||
Тэлефонны код | +66 | ||||
Часавыя паясы | +7 |
Тайланд — канстытуцыйная манархія. Кароль Тайланда — Пхуміпон Адульядэт, дзясяты кароль дынастыі Чакры, правіць з 1946 (найбольшы тэрмін у гісторыі краіны)[3]. Кароль з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, вярхоўным галоўнакамандуючым, абаронцам будызму і гарантам усіх рэлігій.
Тайланд размяшчаецца на 51 месцы ў свеце паводле агульнай плошчы, якая складае каля 513 тысяч, і на 20 месцы паводле густанаселенасці, маючы каля 64 мільёнаў чалавек. Сталіца і найбуйнейшы горад Бангкок з'яўляецца палітычным, камерцыйным, прамысловым і культурным цэнтрам Тайланда. Каля 75 % насельніцтва складаюць этнічныя тайцы, 14 % мае кітайскае паходжанне, а 3 % этнічна з'яўляюцца малайцамі[4], астатнія належаць да меншасцей, як то моны, кхмеры і розныя горныя плямёны. Афіцыйнай мовай краіны з'яўляецца тайская. Асноўнай рэлігіяй з'яўляецца будызм, які вызнаюць каля 95 % насельніцтва.
У Тайландзе назіраўся хуткі эканамічны рост у перыяд паміж 1985 і 1995 гадамі, і ў цяперашні час краіна з'яўляецца індустрыяльнай і найбуйнейшым экспарцёрам. Турызм таксама ўносіць значны ўнёсак у эканоміку Тайланда, гэта значыць краіна з'яўляецца радзімай многіх вядомых турыстычных курортаў. У Тайландзе знаходзяцца каля 5,2 млн легальных і нелегальных мігрантаў[5], таксама ў краіне пражывае невялікая колькасць іншаземцаў з развітых краін[6].
Геаграфія
правіцьТайланд — дзяржава размешчаная ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на паўвостравах Індакітай і Малака, з захаду мае выхад да ўзбярэжжа Андаманскага мора з усходу да Сіямскага заліву і Паўднёва-Кітайскага мора. Тэрыторыя краіны выцягнутая з поўначы на поўдзень (адлегласць ад крайняга паўночнага пункту да крайняга паўднёвага — 1860 км).
Больш за палавіну тэрыторыі Тайланда займаюць нізінныя раўніны, у т.л. Менамская нізіна. У паўднёвай, звужанай частцы — раўніны з астраўнымі гарамі і кражамі. На ўсходзе ляжыць плато Карат. На поўначы і захадзе горы Кхунтхан, Танентаўнджы і інш. Найбольшая вышыня 2576 м (г. Інтханон). Карысныя выкапні: алавяныя, вальфрамавыя. свінцовыя, цынкавыя, магніевыя, жалезныя руды, нафта, прыродны газ, буры вугаль, калійныя солі, каштоўныя камяні.
Дзякуючы цэнтральнаму размяшчэнню ў Паўднёва-Усходняй Азіі і самай вялікай працягласці сярод краін рэгіёна з поўначы на поўдзень, Тайланд мае самы разнастайны ў рэгіёне клімат, ураджаі асноўных сельскагаспадарчых культур збіраюцца некалькі разоў на год, а турыстычны сезон пераходзіць з адной кліматычнай зоны ў другую, робячы Тайланд краінай прыдатнай для турызму ўвесь год. Лясы займаюць 10 % тэрыторыі краіны: на поўначы трапічныя лістападныя, на поўдні — трапічныя вечназялёныя.
Рачная сетка густая, рэкі паўнаводныя, бываюць паводкі. Галоўныя рэкі Менам-Чао-Прая і Меконг (на мяжы з Лаосам).
Клімат
правіцьКлімат Тайланда — вільготны трапічны і субэкватарыяльны. Гэта тлумачыцца размяшчэнньем большай частцы краіны ў трапічным і субэкватарыяльным паясах і ўплывам паўднёва-заходняга і паўночна-ўсходняга мусонаў. Адлегласць паміж крайнім паўночным і крайнім паўднёвым пунктамі Тайланда — 1860 км, а перапад шырот — каля 15 км. Такая працягласць з поўначы на поўдзень робіць клімат Тайланда адным з самых разнастайных у Паўднёва-Усходняй Азіі. Паўднёва-заходні мусон прыносіць дажджы і адносную прахалоду ў канцы мая і сярэдзіне ліпеня. Да лістапада дажджы спыняюцца, і надыходзіць «халаднавата сухі» сезон, які працягваецца да сярэдзіны лютага. У гэты час адбіваецца і ўплыў паўночна-ўсходняга мусона, які не кранае паўночную, паўночна-ўсходнюю і цэнтральную часткі Тайланда непасрэдна, аднак прыносіць прахалоду. Пасля паслаблення мусонаў, у лютым—траўні, надыходзіць моцная спякота, прычым вільготнасць паветра паступова павялічваецца аж да пачатку новага мусоннага сезона, а затым цыкл паўтараецца зноў.
Працягласць сезону дажджоў вызначыць вельмі цяжка. Звычайна ён пачынаецца ў траўні—чэрвені і можа працягвацца да лістапада. У цэнтры краіны і на ўсходнім узбярэжжы моцныя дажджы ідуць у жніўні—верасні. Кастрычнік з'яўляецца звычайна апошнім месяцам вільготнага сезону, калі значныя аб'ёмы вады ўжо назапасіліся ў ірыгацыйных і гарадскіх дрэнажных сістэмах, у выніку чаго пры нячастых і не вельмі моцных дажджах адбываюцца даволі моцныя паводкі. У прыватнасці, калі рака Менам-Чао-Прая выходзіць з берагоў, некаторыя кварталы Бангкока бываюць затопленыя, бо каля траціны горада знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора. Сезон дажджоў у Тайландзе непараўнальны з аналагічным часам года ў іншых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Вядома, грунтавыя дарогі робяцца непраходнымі, а над трапічнымі пляжамі частку дня вісяць хмары, тым не менш, яны прапускаюць дастатковую колькасць ультрафіялетавых прамянёў, каб прагрэць паветра, мора і пясок пляжаў.
Сярэднія тэмпературы на раўнінах 22—29 °C, на паўвостраве Малака 27—29°С, у гарах на поўначы зімой да 10—15 °C. Ападкі ад 1000—2000 мм на раўнінах да 5000 мм у гарах за год; сухі сезон працягваецца з лістапада да красавіка.
Прырода
правіцьПад лесам каля чвэрці тэрыторыі. Пераважаюць лістападныя трапічныя лясы, у больш вільготных раёнах — вечназялёныя трапічныя лясы, на плато Карат — саванны, ксерафітныя рэдкалессі і хмызнякі. У складзе жывёльнага свету слон, насарог, тыгр, тапір, малпы (гібоны, макакі), дзікія быкі і інш., шмат паўзуноў.
Створаны нацыянальныя паркі Тхунгсалэнглуанг (уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны), Кхаўяй і інш.; запаведнікі.
Гісторыя
правіцьТэрыторыя Тайланда заселена чалавекам з часоў палеаліту. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні ўзніклі ў IV—VIII ст. у плямён мон-кхмераў. 3 канца I тыс. н.э. пачалася міграцыя на тэрыторыю Тайланда з Паўднёвага Кітая тайскіх плямён, якія да XI—XII ст. сталі тут найбуйнешпым этнасам і стварылі некалькі княстваў, што былі ў васальнай залежнасці ад кхмераў.
У 1238 тайскія княствы нанеслі паражэнне кхмерам і аб'ядналіся ў дзяржаву Сукатаі. У XIV ст. Сукатаі распалася і пачалося ўзвышэнне дзяржавы Сіям (Аютыя). У XV—XVII ст. у выніку войнаў з суседзямі Сіям павялічыў сваю тэрыторыю і да канца XVIII ст. стаў найбуйнейшай дзяржавай Індакітая, якая побач з уласна тайскімі землямі ўключала частку тэрыторыі Лаоса і Камбоджы.
3 XVI ст. Тайланд — аб'ект каланіяльнай экспансіі еўрапейцаў, асабліва французаў. У 1688 народны рух прывёў да выгаання еўрапейцаў і «закрыцця» для іх краіны. У 1782 да ўлады прыйшла дынастыя Чакры, прадстаўнікі яхой і сёння кіруюць Тайландам.
У XIX ст. Сіям стаў «буферам» паміж каланіяльныі ўладаннямі Вялікабрытаніі і Францыі, якія навязвалі яму нераўнапраўныя дагаворы. Але Сіям захаваў незалежнасдь дзякуючы палітыцы караля Чулалангкорна (Рамы V, 1868—1910), які мадэрнізаваў краіну на еўрапейскі ўзор і выкарыстоўваў супярэчнасці паміж каланіяльнымі дзяржавамі. У 1904—36 Сіям дамогся скасавання нераўнапраўных дагавораў. У выніку дзяржаўнага перавароту 24.6.1932 у краіне ўсталявалася канстытуцыйная манархія, у 1939 перайменавана ў Тайланд.
У снежні 1941 на тэрыторыю Тайланда ўвайшлі японскія войскі, і ён уступіў у II сусветную вайну на баку Японіі і Германіі. Уздым вызваленчага руху ў 1944 прывёў да змены ўрада і пераходу яго на бок саюзных дзяржаў. У 1946 каралём Тайланда стаў Пуміпон Адульядэт (Рама IX), з імем якога звязаны пасляваенныя пераўтварэнні. Да сярэдзіны 1970-х у знешняй палітыцы Тайланд арыентаваўся на ЗША; далучыўся да ваеннага блока СЕАТО, удзельнічаў у агрэсіі ЗША у Індакітаі, дазволіўшы ім размясціць ваенныя базы на сваёй тэрыторыі. У 1976 Тайланд дамогся вываду амерыканскіх ваенных баз, у 1977 выйшаў з СЕАТО.
Выкарыстоўваючы значны прыток інвестыцый з ЗША, улады Тайланда ў 1950—70-я г. ажыццяўлялі палітыку індустрыялізацыі пры моцным дзяржаўным кантролі. У 1980—90-я г. праведзены структурныя рэформы: лібералізацыя эканомікі, прыярытэтнае развіццё дробнай і сярэдняй прамысловасці, інтэнсіфікацыя аграрнай вытворчасці, пераарыентацыя краіны на экспартную вытворчасць, што прывяло да паскарэння эканамічнага развіцця і ўваходжання Тайланда ў кола новых індустрыяльных краін.
Палітычнае развіццё краіны да 1970-х г. характарызавалася частымі ваеннымі пераваротамі, рэальная ўлада была ў руках ваенных. 3 1980-х г. у Тайландзе дзейнічае грамадзянскі рэжым, адбываецца фарміраванне дэмакратычных інстытутаў.
Адміністрацыйны падзел
правіцьТайланд падзелены на 75 правінцый (จังหวัด, «чангват») і адну муніцыпальную акругу — сталіцу Бангкок («крунг тхеп маха накхон» — Krung Thep Maha Nakhon). Кожная правінцыя падзелена на раёны — усяго налічваецца 796 раёнаў (อำเภอ, «ампхэ» — amphoe), 81 падраён (กิ่งอำเภอ, «кінгампхэ» — king amphoe) і 50 гарадскіх раёнаў Бангкока (เขต, кхет — khet). У кожнай правінцыі ёсць цэнтральны раён (อำเภอเมือง, «ампхемыанг» — amphoe mueang).
У Бангкоку раёны горада маюць назву кхет (เขต), якія падзяляюцца на квенгі.
Насельніцтва
правіцьБольшасць насельніцтва складаюць тайскія народы — тайцы (75 %) і лаа (5 %), жывуць таксама кітайцы (14 %), малайцы, тын, меа, яа і іншыя плямёны і народнасці.
Сярод вернікаў пераважаюць будысты (95 %), ёсць мусульмане (3,8 %), хрысціяне (0,5 %) і інш. Горныя народы (карэны, семангі і інш.) — анімісты.
Насельніцтва сканцэнтравана ў дэльце р. Менам-Чао-Прая (пераважна ў Бангкоку), уздоўж рэк і па заходнім узбярэжжы.
Рэлігія
правіцьАбсалютная большасць (94,6 працэнта) жыхароў краіны вызнаюць будызм. У ХІІІ стагоддзі тут афіцыйна быў прызнаны будызм хінаяны — «малая калясніца». Цяпер у краіне вызнаецца тхеравада — «вучэнне старэйшын». Гэта адзін з варыянтаў будызму, які яго паслядоўнікі называюць найбольш старажытным, найбольш прыгожым і найбольш блізкім да арыгінальнага вучэння Гаўтамы Буды. Афіцыйны тайскі каляндар заснаваны на будыйскім Эрэ і адрозніваецца на 543 гады ад заходняга календара[7].
У Тайландзе кароль з’яўляецца не толькі кіраўніком дзяржавы, але і заступнікам, абаронцам усіх рэлігій. У перыяды крызісу ён выступае ў ролі прыміраючага пасярэдніка, не займаючы чыю-небудзь бок. Кароль Тайланда — лідар і нацыянальны сімвал, які стаіць над палітыкай, і таму ён ўмешваецца ў палітычныя справы толькі калі гэта неабходна для прадухілення кровапраліцця. Любоў і павага да каралеўскай сям’і носіць у Тайландзе амаль рэлігійны характар. Гэтая любоў з’яўляецца адказам на тое зацікаўлены ўдзел у дабрабыце свайго народа, якое характарызуе караля Пхумипхона. Акрамя веры ў свайго караля тайцы вызнаюць будыйскае вучэнне. У XIII ст. у Тайландзе афіцыйна быў прызнаны будызм хінаяны, які азначае — «малая калясніца» (другая буйная галіна будызму носіць назву «махаяна» — «вялікая калясніца»). У цяперашні час тэрмін «Хінаяна» прынята лічыць састарэлым і ён выходзіць з ужытку, быўшы заменены саманазвай дадзенай галіны будызму — «Тхеравада» — «вучэнне найстарэйшых». Тхеравада — гэта найбольш старажытны варыянт будызму, які атрымаў найбольш ранні пісьмовы запіс (так званы «Палійскі канон») і, фармальна, найбольш блізкі да арыгінальнага вучэння Гаўтамы Буды. У гэтым вучэнні існуюць свае строгія правілы, у дачыненні да якіх недапушчальны грэблівы тон (асабліва турыстамі) — гэта павага да выявы Буды, да храмаў, манахаў, а таксама некаторыя абмежавання волі паводзінаў для жанчын, аднак абрады і рытуалы ў цэлым значна прасцей, чым у індыйскім будызме махаяны.
Будызм і іншыя вераванні і рэлігіі знайшлі адлюстраванне ў тайскім мастацтве і ў жыцці манастыроў. Гістарычна ў Сіяме існавала дзве культуры: прыдворная, заснаваная на будыйскіх каштоўнасцях, якая ўвабрала ў сябе элементы індуізму, іншая культура — гэта культура сялянскай вёскі з народнымі песнямі і танцамі (самы вядомы з іх — рамвонг, у які звычайна залучаюць і турыстаў), верай у духаў, казкамі, абрадамі сельскагаспадарчага цыклу і цыкла чалавечага жыцця. Да народнай культуры таксама можна аднесці і народныя промыслы — выраб прадметаў ужытку, апрацоўка дрэва, хатняе шоўкаткацтва, пляценне з лазы, ротанга і многае іншае. Да прыдворнай культуры можна аднесці тайская класічны тэатр «кхон», які суправаджаецца традыцыйным аркестрам тайскай музыкі «пхи пхат», спевамі і рэчытатывам чытальнікаў, архітэктуру будыйскіх манастыроў, насценныя фрэскі храмаў, скульптурныя выявы Буды. Традыцыйная скульптура Тайланда прадстаўлена, перш за ўсё, яго малюнкамі і ўваходзіць у лік найбольш значных праяў будыйскага мастацтва ў свеце. Буда малюецца ў пэўных кананічных позах, якія маюць сэнс для будыста, існуюць таксама мноства стыляў скульптурнай выявы — усё гэта знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Бангкоку. Да захаду ад Бангкока, побач з мястэчкам Накхонпатхом, знаходзіцца самая вялікая ў свеце ступа, 127-метровая Пхра Патам Чеди, а ў 16 км на паўночны захад ад Чыянгмая размешчана адна з святынь будызму — храм Ват-Пра-Даі-Сутхеп, які стаіць на вяршыні гары[8].
Другі па значэнні рэлігіяй у Тайландзе з’яўляецца іслам, які вызнае каля 4,6 %[9] насельніцтва — у асноўным жыхары паўднёвых правінцый, блізкіх да Малайзіі. У Тайландзе таксама прадстаўлена хрысціянства. Самае першае згадванне аб хрысціянах ў Тайландзе (Сіяме) зафіксавана ў шляхавых нататках італьянскага вандроўцы Людовіка з Варсемы, які наведаў Паўднёва-Усходнюю Азію каля 1505 года. З яго запісаў становіцца ясна, што першымі хрысціянамі ў Тайландзе былі армяне, якія жылі тут пастаянна і вялі гандаль з Індыяй[10]. У XVI—XVII стст, хрысціянства тут распаўсюджвалі каталіцкія місіянеры. У цяперашні час у краіне дзейнічаюць каталіцкія і пратэстанцкія абшчыны, а таксама прыход Рускай праваслаўнай царквы. Усяго, паводле розных ацэнак, ад 0,7 % да 1,7 % насельніцтва краіны вызнаюць хрысьціянства — у асноўным гэта насельнікі горных паўночных рэгіёнаў. Большая частка хрысціян — каталікі, але ёсць і суполкі пратэстантаў — прэсвітэрыян, баптыстаў, адвентыстаў, лютэран, вернікаў Асамблей Бога.
Архітэктура
правіцьДа ўтварэння першага буйнога тайскага дзяржавы Сукхатай вобласці Тайланда (а з XII ст. і ўся краіна) уваходзілі ў склад монских і кхмерскіх дзяржаў Бапном, Двараваці, Чэнла і Камбуджадзеша. Пасля падзення Камбуджадзешы тайскія дзяржавы Сукхатаі, Аюція і Бангкок сталі асноўнымі нашчадкамі камбаджыйскай культуры, паколькі ў Камбоджы не было ўмоў для яе развіцця[11]. Тайская архітэктура бярэ пачатак ад камбоджыйскага.
Усе развіццё тайскай мастацкай культуры звязана з будызмам, які ў тайскім варыянце ўключыў у сябе і некаторыя індуісцкія матывы. У манументальнай архітэктуры асноўныя тыпы пабудоў — ступа і храм. Тайскія ступы ўзыходзяць да монскіх і кхмерскіх прататыпаў (прасанг, прасат, чэдзі; прыстаўка «пра» азначае «святы»). Асновай развіцця храмаў з'яўляецца вяхан — будынак з цаглянымі ці каменнымі калонамі і драўляным дахам.
Найбольш яркім прыкладам архітэктурнай творчасці тайцаў з'яўляецца комплекс храмаў і Вялікага каралеўскага палаца ў Бангкоку. Будынкі, якія знаходзяцца на тэрыторыі храмаў, маюць розную форму і значэнне — гэта звычайна сьвятыні, залы для рэлігійных цырымоній, бібліятэкі і школы. Сцены могуць упрыгожваць сцэны з індуісцкага эпасу («Рамакіен»: Кароль Рама 2 перавёў Рамаяну на Тайская мова) і малюнкі міфалагічных жывёл. У двары манастыроў часта сустракаецца святое дрэва Бодхі. Тут таксама прадстаўлены шматлікія скульптуры міфічных істот, якія валодаюць звышнатуральнай сілай і якія ахоўваюць манастыр.
Музыка
правіцьУ цырыманіяльнай, прыдворнай і рэлігійнага жыцця тайцаў музыка заўсёды займала важнае месца. Традыцыйны аркестр складаецца з гонгаў, званочкаў, струнных, ксілафон. Для еўрапейцаў тайская музыка гучыць даволі нязвыкла. Яна і сёння суправаджае важныя грамадскія цырымоніі і прадстаўлення класічнага тэатра.
Мастацкія промыслы
правіцьТайланд славіцца вырабамі народных мастацкіх промыслаў. Яны сустракаюцца паўсюль — самыя буйныя цэнтры промыслаў ў Бангкоку і Чыангмае. Тайланд — адзін з найбуйнейшых у Азіі вытворцаў ядвабных і баваўняных вырабаў, мэблі і разьбяных драўляных вырабаў. Шматлікія крамы прапануюць кераміку, шкатулкі, распісаныя вееры і парасоны, вырабы з бронзы і латуні, тайскіх лялек і т. Д. У Тайландзе можна знайсці мноства недарагіх ювелірных упрыгожванняў са срэбра і традыцыйнага для Азіі «жоўтага» золата з каштоўнымі камянямі (рубіны, смарагды, сапфіры).
Сельская гаспадарка
правіцьТайланд — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў і экспарцёраў рысу: штогод краіна пастаўляе на сусветны рынак да 9 мільёнаў тон рысу розных гатункаў. У тым ліку — знакамітага «жасмінавага» рысу, названага так з-за тонкага натуральнага водару. Доля сельскагаспадарчай прадукцыі ў ВУП Тайланда ў цяперашні час складае каля 10 % з тэндэнцыяй да павелічэння. Іншыя папулярныя культуры — маніёк, кукуруза, бататы, ананасы, какосы (у асноўным у паўднёвым рэгіёне), бананы. Вялікія даходы краіна атрымлівае ад экспарту «караля садавіны» — дурыяна[12], які культываваць ўпершыню навучыліся менавіта тут.
Гаспадарка
правіцьТайланд — аграрная краіна з прамысловасцю, якая інтэнсіўна развіваецца. Каля 40 % працаздольнага насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы, вырошчваючы рыс, кукурузу і цукровы трыснёг. Экспарт Тайланду кіруецца ў асноўным у Еўропу і Паўночную Амерыку і складаецца з рысу, волава і электратэхнічнага абсталявання. Вялікую ролю ў эканоміцы краіны займае турызм.
Тайланд — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў і экспарцёраў рысу: штогод краіна пастаўляе яго на сусветны рынак да 9 мільёнаў тон розных сартоў, у тым ліку «язмінавага», названага так з-за тонкага натуральнага водару. Доля сельскагаспадарчай прадукцыі ў валавым унутраным прадукце Тайланда складае каля 10 %, прычым з тэндэнцыяй да павелічэння.
Пры ўстойлівым росце валавога ўнутранага прадукту ў 3,6 % краіна перажывае бурны прамысловы ўздым, растуць даходы насельніцтва і, адпаведна, унутраны попыт. Традыцыйны экспарт тэкстыльнай, швейнай, харчовай і кансервавай прадукцыі за 10 гадоў дапоўніўся экспартам аўтамабіляў і іх запчастак. Тайланд — буйны экспарцёр пікапаў, камп'ютарнай тэхнікі, спажывецкай электронікі, электратэхнічных вырабаў, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, будаўнічых матэрыялаў, рысу, маніёку, кукурузы, бататаў, ананасаў, какосаў і дурыяну. Цэнтр круглагадовага турызму.
Яшчэ ў 1986 годзе Тайланд лічыўся пераважна аграрнай краінай, 67 % насельніцтва якой жылі за рысай беднасці, але ўжо ў 2014-м беднякоў налічвалася 11 %, ВУП краіны дасягнуў 390 мільярдаў долараў, а мноства сялян ператварыліся ў заможных гараджан. Хоць Тайланду так і не ўдалося стаць адным з «азіяцкіх тыграў», узровень жыцця істотна палепшыўся[7].
З 2015 года Савет па інвестыцыях Тайланда (Bоаrd оf Іnvеstmеnt, BОІ) укараняе стымулюючую праграму эканамічнага развіцця «Тайланд 4.0». Яна накіравана на падтрымку амбіцыйнага плана ўрада па развіцці Усходняга эканамічнага калідора (ЕЕС) уздоўж берагоў Сіямскага заліва.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Human Development Report 2011 . United Nations Development Programme (2011). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана August 21, 2012.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
- ↑ «A Royal Occasion speeches» Архівавана 12 мая 2006.. Worldhop.com
- ↑ CIA World Factbook Thailand Архівавана 29 снежня 2010.. CIA World Factbook.
- ↑ «Thailand: Burmese migrant children missing out on education». IRIN Asia.
- ↑ «Hard lessons in expat paradise». BBC News.
- ↑ а б zviazda.by
- ↑ Таиланд. Советы туристам Архівавана 15 ліпеня 2014.
- ↑ CIA World Factbook: Thailand(недаступная спасылка). Central Intelligence Agency (6 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2010. Праверана 24 красавіка 2011.
- ↑ Официальный веб-сайт Православной Церкви в Таиланде (Московский Патриархат) Начало христианства в Таиланде (Сиаме) Архівавана 27 чэрвеня 2022.
- ↑ Ожегов С. С., Проскурякова Т. С. Хоанг Дао Кинь. Архитектура Индокитая. — М.: Стройиздат, 1988. — С. 278. — 312 с. — 8 000 экз. — ISBN 978-5-269-01062-5.
- ↑ http://toptropicals.com/html/tropics/articles/fruits/durian.htm Фруктовый король
Літаратура
правіць- Лоўчая Л. В., Колб Я. Г., Лянькевіч Р. Ч., Шунейка Я. Ф. Тайла́нд, Каралеўства Тайланд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 384—388. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тайланд, Королевство Тайланд // Все страны мира от А до Я / Сост. Л. П. Бушуева. — Ростов-на-Дону, Владис, 2010. — С. 145—147. — 512 с.: ил. — 2500 экз. — (Золотая библиотека) — ISBN 978-5-9567-0871-2. (руск.)
- Тайланд // Шемарин A. Г. Страны мира — М.: Издательский дом «Пилиrрим», 1998. — С. 145. — 304 с., илл. — 41 000 экз. — (Детская энциклопедия) — ISBN 5-89234-007-4. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тайланд