Перайсці да зместу

Смаленск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Смаленск
руск.: Смоленск
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Мэр
Аляксандр Аляксандравіч Новікаў[1]
Заснаваны
863[2]
Першая згадка
Горад з
Плошча
166,35 км²
Вышыня цэнтра
242 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 312 896 чал. (1 студзеня 2023)
Часавы пояс
Тэлефонны код
4812
Паштовыя індэксы
214ХХХ
Аўтамабільны код
67
Афіцыйны сайт
Смаленск на карце Расіі ±
Смаленск (Расія)
Смаленск
Смаленск (Смаленская вобласць)
Смаленск

Смаленск (руск.: Смоленск) — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобласці і раёна, «Горад-Герой» (з 6 мая 1985 года), узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна. Сталіца Беларускай ССР[3] (1—5 студзеня 1919) і цэнтр Беларускай ваеннай акругі (1918 — 16 верасня 1940)[4].

Горад размешчаны за 419 км на паўднёвы захад ад Масквы ў верхнім цячэнні Дняпра. Ён займае выгаднае геаграфічнае становішча на шляху з Масквы ў Беларусь, Прыбалтыку і краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25 км і з поўначы на поўдзень на 15 км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км².

Этымалогія

Існуе некалькі версій паходжання назвы горада. Так, напрыклад, існуе версіі, што яна ўзыходзіць да этноніма смаляне, або ўтварылася ад ракі Смольня (стараславянскае «смоль» — чарназём) па самай старажытнай мадэлі уласная назва ракі + -ск[5]. Яшчэ адна распаўсюджаная версія паходжання згадвае «шлях з вараг у грэкі». Горад знаходзіўся на канцы месца, дзе перавалаквалі караблі з Заходняй Дзвіны ў Днепр. Гэты волак праходзіў па першапачатковым месцы ўзнікнення Смаленска (цяпер Гнёздава), дзе мясцовыя рамеснікі смалілі лодкі гандляроў.

У айканіміі беларускіх зямель суфікс -ск (-цк) з’яўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай з’явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Такі суфікс адзначаецца з IX—X стст., у тым ліку ў назве яшчэ аднаго са старажытнейшых гарадоў — Полацка, засведчанай летапісамі пад 862 годам. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст., заканчваецца на -ск (-цк)[5].

Гісторыя

Герб Смаленскага ваяводства
Мадэль сярэдневяковай Смаленскай крэпасці
  • 15 ліпеня 1410: смаленскія харугвы ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве.
  • 1449: вялікі князь Казімір заключыў дагавор з маскоўскім князем Васілём Цёмным, згодна з якім Маскоўскае княства адмаўлялася на вечныя часы ад Смаленска і Смаленскай зямлі.
  • 1508: сталіца Смаленскага ваяводства.
  • пачатак XVI ст.: нягледзячы на дагавор, вялікі князь маскоўскі Васіль III, бацька Івана Грознага, тройчы браў горад у аблогу, але быў двойчы адбіты войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Юрыя Паца і Мікалая Салагуба. Толькі ў час трэцяй аблогі, пасля моцнай бамбардзіроўкі падбухтораныя Міхаілам Глінскім смаленцы паўсталі — і 1 жніўня 1514 года царскія войскі ўвайшлі ў горад. Масква паводле прашэння гараджан захавала за імі ранейшыя прывілеі.
  • 1596—1602: маскавіты збудавалі вакол Смаленску вялікую крэпасць.
Горад на гравюры 1609—1611 гадоў
  • 1600: у Смаленску было больш за 8 тыс. будынкаў.
  • 16 верасня 1610: войскі Жыгімонта III Вазы акружылі Смаленск. Пасля 20 месяцаў аблогі 3 чэрвеня 1611 года горад вызвалілі і вярнулі да Вялікага Княства Літоўскага. Маскавіты безвынікова спрабавалі адбіць яго ў 1613—1615 гадах.
  • 4 лістапада 1611: атрымаў магдэбургскае права; меў 2 двухтыднёвыя кірмашы, штонядзельныя таргі, склад тавараў, вагі гарадскія, лазню, гасціны двор з даходамі ад іх на карысць усяго горада, дазвол на стварэнне рамесных цэхаў і г. д., а таксама герб «у чырвоным полі постаць арханёла Міхала».
  • 1620—1654: у горадзе дзейнічаў езуіцкі калегіум (у 1646 годзе — 700 вучняў)[8].
  • 1625: утварэнне Смаленскай грэка-каталіцкай архіепархіі, якая ахоплівала Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы.
Войскі Рэчы Паспалітай у Смаленску, карціна Ю. Косака
Медаль за вызваленне Смаленска, 1611 г.
Смаленск на этнаграфічнай карце беларусаў прафесара Я. Карскага
  • 16 студзеня 1919: бальшавікі далучылі Смаленшчыну да складу РСФСР.
  • 1920-я: у горадзе дзейнічала беларуская секцыя пры губернскім аддзеле асветы, пры Смаленскім універсітэце існавала беларускае студэнцкае зямляцтва, працавалі беларускія школы, хаты-чытальні і чырвоныя куткі. Аднак у 1930-я гады ўся беларуская дзейнасць на Смаленшчыне трапіла пад забарону, пачаліся сталінскія рэпрэсіі і чысткі.[3]
  • 1937: цэнтр вобласці.
  • Летам 1941 года адбылася Смаленская бітва, да 1943 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 6 мая 1985 года атрымаў званне «Горад-герой».
  • 10 красавіка 2010: пры заходзе на пасадку ў смаленскі ваенны аэрапорт «Паўночны» адбылася адна з найбуйнейшых у гісторыі авіяцыі катастрофа, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі, першыя асобы Польскай дзяржавы, вядомыя грамадскія і рэлігійныя дзеячы.
Расійская манета ў 2 рублі, прысвечаная Смаленску, 2000

Геаграфія

Смаленск размяшчаецца ў вярхоўі Дняпра, на Смаленскім узвышшы. Рака перасякае горад з усходу на захад і падзяляе яго на дзве часткі: паўночную (Задняпроўе) і паўднёвую (цэнтр). У межах Смаленску і ў яго ваколіц Дняпро прымае некалькі невялікіх прытокаў, у далінах якіх раскінуліся вуліцы горада.

Высокія адхоны між яраў і рэчак, а таксама ўзгоркі і мысы ўтвораць гэтак званыя горы. Перапад вышынь дасягае 90 метраў. Лічыцца, што Смаленск стаіць на сямі ўзгорках.

Хвалісты рэльеф, вялікая колькасць рэчак, рачулак і яраў, багатая расліннасць надаюць Смаленску прыгожы, маляўнічы краявід.

Клімат Смаленска
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 9,3 9,0 17,5 26,0 30,2 31,2 33,3 33,0 29,5 24,8 13,9 8,9 33,3
Сярэдні максімум, °C −4,6 −3,5 1,5 10,4 17,6 21,0 22,1 21,1 15,1 8,4 1,0 −2,8 9,0
Сярэдняя тэмпература, °C −9 −6,5 −1,9 5,7 12,2 15,9 17,1 15,8 10,5 4,8 −1,2 −5,1 5,0
Сярэдні мінімум, °C −10,3 −9,8 −5,3 1,6 7,1 11,1 12,4 11,9 6,4 1,6 −3,5 −7,7 1,3
Абсалютны мінімум, °C −37,9 −36,8 −28,1 −19,8 −5,4 −0,7 4,4 0,3 −4,4 −12,8 −24,8 −35,2 −37,9
Норма ападкаў, мм 44 38 40 41 56 88 100 69 77 58 56 54 721
Крыніца: pogoda.ru.net

Клімат у Смаленску ўмерана-кантынентальны са значным уплывам атлантычнага марскога паветра. У Смаленску параўнальна цёплае лета і ўмерана-халодная зіма. Значныя ваганні сярэдняй тэмпературы па сезонах: ад −9 °C у студзені да +17,1 °C у ліпені.

На працягу года 178 дзён пераважае пахмурнае надвор’е, 103 дні з туманамі, 28 дзён з навальніцамі. Найбольш вільготным з’яўляецца летні перыяд. Сярэдняя велічыня адноснай вільготнасці паветра — 81 %.

Пераважная ў горадзе ружа вятроў — заходняя, паўднёвая і паўднёва-заходняя.

Культура

Штогод у канцы верасня ў Смаленску праводзіцца Усерасійскі кінафэст «Залаты фенікс». Да дня нараджэння кампазітара Смаляніна М. І. Глінкі ў канцы мая-пачатку чэрвеня праводзіцца традыцыйная «Глінкаўская дэкада». Традыцыйным таксама з’яўляецца тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг»

Тэатры і філармонія

Канцэртная зала абласной філармоніі

Кінатэатры

14 студзеня 1901 года ў Смаленску адбыўся першы кінасеанс. Першы фільм з гукавым суправаджэннем быў паказаны 15 лістапада 1931 гады. У 2010 годзе ў Смаленску ў найстарэйшым кінатэатры «Кастрычнік» з’явілася першая 5D-кіназала. У верасні 2011 года ў гандлёвым цэнтры «Байкал» адкрыўся першы 7D-кінатэатр, які паказвае кароткаметражныя мультфільмы.

Дзеючыя кінатэатры

Культурныя цэнтры

Музеі і галерэі

  • Смаленская мастацкая галерэя
  • Музей гісторыі паліцыі
  • Гісторыка-археалагічны і прыродны музей-запаведнік «Гнёздава»
  • Арт-галерэя сучаснага мастацтва «40 квадратаў»

Паркі, скверы і сады

Помнік абаронцам Смаленска ў Лапацінскіх садзе
Помнік Сафійскаму пяхотнаму палку ў Лапацінскіх садзе
Гармата ў Лапацінскіх садзе
Сквер Памяці Герояў
Помнік «Удзячная Расія» у скверы Памяці Герояў
Бюст Кутузава ў скверы Памяці Герояў
Даваенныя будынкі Смаленска

Славутасці

Пасляваенныя будынкі Смаленска

Навука і адукацыя

Сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы

Політэхнічны каледж
Каледж тэлекамунікацый
Філіялы іншагародніх навучальных устаноў

Вышэйшыя навучальныя ўстановы

Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт
Акадэмія фізічнай культуры, спорту і турызму
Дзяржаўныя
Недзяржаўныя

Навукова-даследчыя ўстановы

  • Смаленскі навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі

Архітэктура

Эканоміка

Асноўныя прамысловыя прадпрыемствы Смаленска:

  • Смаленскі авіяцыйны завод
  • ААТ «ВА „Крышталь“» (дыяментагранільная фабрыка)
  • ЗАТ «Смаленская панчошная фабрыка»
  • ААТ «Хлебапек» (уваходзіць у Аграпрамысловую карпарацыю «Стойленская Ніва»)

Транспарт

Беларусы Смаленска

«Васіль Каліна»

Я пра Смаленск пішу каротка,
Ты сам падумай і разваж.
Смаленск! Ты слава нашых продкаў,
Смаленск! Ты сёння гонар наш.
Падняць павінен тое ўнук,
Што ў дзеда выслізнула з рук...

Яшчэ ў 1677 годзе ў Смаленску па-беларуску была надрукавана кніга Міколы Дылецкага «Граматыка мускуійская»[11]. У XIX стагоддзі І. І. Арлоўскі пісаў пра смаленскія кірмашы: «Чуецца сакавітая беларуская гаворка, чуваць гукі дудак, скрыпак і свісцёлак, ідзе жвавы гандаль дзеравяным таварам»[12]. Паводле перапісу 1859 года ў Смаленску і Смаленскім павеце жылі 82,636 беларусаў і толькі 7,611 рускіх і 1,077 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. У 1917 годзе ў горад прыязджае Максім Гарэцкі і паступае ў Археалагічны інстытут. Працаваў на савецкай службе[13], у Смаленскім савеце[14], камендантам жыллёвага аддзела[15] ў Смаленску (1918), паралельна, потым і стала супрацоўнічаў у газетах «Известия Смоленского Совета», «Западная коммуна», «Звезда» (з жніўня 1918[16]). З восені 1917 да 21 студзеня 1919 года ў Смаленску жыў Янка Купала разам са сваёй жонкай на вуліцы Малой Багаслоўскай, 5 (сёння вуліца Пушкіна) і працаваў агентам забеспячэння[17]. У 1922—1923 і 1925—1927 гадах дзейнічала беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы[18].

Паводле ўспамінаў А. Трусава, у 1990 годзе мясцовыя дэпутаты прыхільна паставіліся да магчымасці правядзення рэферэндуму па далучэнні Смаленска да Беларусі. У сярэдзіне 1990-х смаленская эліта выступіла з прапановай зрабіць у горадзе сталіцу Саюза Расіі і Беларусі на той падставе, што менавіта тут утварылася Беларуская ССР.[19]

У 2012 годзе ў Смаленску жыве больш за 12000 беларусаў. 22 сакавіка 2013 года заснавана беларускае зямляцтва і суполка Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны[20].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

  1. Новиков Александр Александрович.
  2. http://www.smoladmin.ru/o-smolenske/obschaya-informaciya/
  3. а б в А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822) 5 верасня 2007
  4. Иванов Ю. Г. // 500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 170 с.
  5. а б Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 11 верасня 2015.
  6. а б ЭнцВКЛ 2005.
  7. Смаленск // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  8. Смаленскі езуіцкі калегіум // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 601. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  9. Собственноручное наставление Екатерины II князю Вяземскому при вступлении им в должность генерал-прокурора (1764 года) // Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 7. — 1871.
  10. Smalensk // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. P. 197.
  11. Иванов Ю. Г. // 500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 108 с.
  12. Иванов Ю. Г. // 500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 141 с.
  13. Адамовіч, Чыгрын, С. 92.
  14. Адзначаецца яго добрае знаёмства з В. Кнорыным. Адамовіч, С. 89, Чыгрын.
  15. Кіраваў рэквізіцыяй «лішкаў жытла ў буржуазіі».
  16. Запрошаны на сталую працу ў «Звязду» Кнорыным пасля абвяшчэння БССР. Пшыркоў, С.7.
  17. Иванов Ю. Г. // 500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 170—171 с.
  18. Беларускае замежжа, «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», Мн., 2010, Беларусы ў Расіі, С. 114
  19. Вячаслаў Ракіцкі, Алег Трусаў. Беларускі феномен Смаленшчыны // Радыё Свабода, 31 жніўня 2007
  20. [1]
  21. Памёр Уладзімір Кармілкін svaboda.org