Перайсці да зместу

Дэльта Інда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:51, 25 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Дэльта Інда

Дэльта Інда (сіндхі: سنڌو ٽِڪور) — адна з самых вялікіх рачных дэльт у свеце агульнай плошчай 41,440 км². Пачынаецца прыкладна ў 130 мілях ад Аравійскага мора ў Пакістане. У адрозненне ад шматлікіх іншых дэльт, Дэльта Інда складаецца з гліны, бясплодных глеб і моцна забалочана. Тут выпадае ад 10 да 20 цаляў ападкаў кожны год.

Шосты па велічыні горад Пакістана, Хайдарабад, размешчаны ў 130 мілях на поўнач ад вусця Інда. Карачы, (найбуйнейшы горад Пакістана), знаходзіцца да захаду ад дэльты на ўзбярэжжа Аравійскага мора.

Дэльта ракі з'яўляецца важным рэгіёнам для мігрыруючых вадаплаўных птушак.

Зноскі