Ёсеф Хаім Брэнер
Ёсеф Хаім Брэнер | |
---|---|
іўр.: יוסף חיים ברנר | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | יוסף חבר, ח. ב. צלאל і בר יוחאי |
Дата нараджэння | 30 жніўня (11 верасня) 1881[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 1921[2] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык, рэдактар, друкар |
Мова твораў | іўрыт |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёсеф Хаім Брэнер (іўр.: יוסף חיים ברנר варыянты імя: Ёсіп, Ёсып Хаім, часовы псеўданім Дж. Хевер, 11 верасня 1881, Нові Млыны Сасніцкага павета Чарнігаўскай губерні — 2 мая 1921, на поўдзень ад Яфа) — іўрытмоўны пісьменнік, літаратурны крытык і перакладчык, адзін з пачынальнікаў сучаснай літаратуры на іўрыце .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў беднай яўрэйскай сям’і ў Новых Млінах, вучыўся ў розных ешывах, у тым ліку ў Почапе (дзе пасябраваў з сынам дырэктара Уры Гнесіным ), пазней пераехаў у Гомель, дзе апублікаваў сваё першае апавяданне «Бохан хлеба», а затым, у 1901 годзе, і зборнік апавяданняў.
У 1902 годзе быў прызваны ў армію, але з пачаткам руска-японскай вайны дэзерціраваў. Трапіў у палон, але з дапамогай Бунда (куды далучыўся ў юнацтве) уцёк у Лондан, дзе жыў у раёне Уайтчэпел, рэдагаваў і выдаваў у гадах часопіс «Ха-Меарэр» («Будзільнік») на іўрыце і прымаў актыўны ўдзел у сацыялістычным руху Паалей-Цыён . У 1908 годзе пераехаў у Лемберг, дзе быў рэдактарам часопіса, выдаў на ідыш манаграфію пра жыццё пісьменніка Абрама Мапу .
У 1909 годзе эміграваў у Палестыну, якая ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, працаваў на ферме ў Хадэры, спрабуючы рэалізаваць свае сіянісцкія погляды, але затым з’ехаў спачатку ў Іерусалім, а пазней (у 1915 годзе) — у Яфа, дзе прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці і выкладанню іўрыту і літаратуры ў гімназіі «Герцлія» ў Тэль-Авіве . Падчас Першай сусветнай вайны ён прыняў асманскае грамадзянства, што не дазваляла пакідаць краіну.
У Палестыне Брэнер быў рэдактарам некалькіх часопісаў, а ў 1920 годзе стаў адным з заснавальнікаў Гістадруту. У сваёй працы Брэнэр усхваляў ідэалы сіянізму, але таксама супярэчыў сам сабе, сцвярджаючы, што Эрэц-Ісраэль — проста яшчэ адна дыяспара і нічым не адрозніваецца ад іншых дыяспар.
Загінуў 2 мая 1921 года падчас арабскіх хваляванняў у Яфа.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Гіват Брэнэр, найбуйнейшы кібуц у Ізраілі, на поўдзень ад Рэхавота, названы ў гонар Ёсефа Хаіма Брэнера. Імя Брэнера носіць самая прэстыжная Брэнераўская літаратурная прэмія.
Зноскі
- ↑ http://www.tidhar.tourolib.org/tidhar/view/3/1117
- ↑ Josef Chajim Brenner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Еврейская энциклопедия. Том 4, с. 1347—1351.
- Энциклопедия иудаизма. Гютерсло 1971, ISBN 3-570-05964-2, с. 117.