Індэпендэнс-хол
Будынак | |
Індэпендэнс-хол | |
---|---|
Independence Hall | |
| |
39°56′56″ пн. ш. 75°09′00″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Філадэльфія, Пенсільванія, ЗША |
Архітэктурны стыль | геаргіянская архітэктура[3] |
Будаўнік | Эдмунд Вулі |
Архітэктар | Эдмунд Вулі[d][2], Эндру Хэмілтан[d][2], Уільям Стрыкленд[d] і Роберт Мілс[d] |
Дата заснавання | 1753[2] |
Будаўніцтва | 1732—1753 гады |
Статус | Нацыянальны гістарычны помнік ЗША |
Сайт | nps.gov/inde/plan… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Індэпендэнс-хол (англ.: Independence Hall, літар. Зала Незалежнасці) — будынак на плошчы Незалежнасці ў Філадэльфіі, штат Пенсільванія, ЗША, вядомы як месца, у якім абмяркоўвалі, узгаднялі і падпісалі ў 1776 годзе Дэкларацыю незалежнасці; месца падпісання Канстытуцыі ЗША. З 1775 па 1783 года будынак выкарыстоўваўся як месца правядзення Другога Кантынентальнага кангрэса. У наш час будынак з’яўляецца часткай гістарычнага парку ЗША, занесена ЮНЕСКА у спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны.
Гісторыя будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Спраектаваны ў геаргіянскім стылі Эдмундам Вулі і Эндру Хэмілтанам , будынак быў пабудаваны Вулі ў перыяд з 1732 па 1753 года. Першапачаткова будынак прызначаўся для ўрада Пенсільваніі.
Індэпендэнс-хол пабудаваны з чырвонай цэглы. Найвышэйшы пункт будынка ўзвышаецца на 41 метр над зямлёй. Да будынка прылягаюць яшчэ 2 пабудовы: стары будынак гарадскога савета з усходу і Кангрэс-хол з захаду.
За сваю гісторыю будынак некалькі разоў рэканструяваўся. У 1830 годзе перабудаваны ў стылі позняга класіцызму (неагрэк) па праекце Дж. Хэвіленда. У 1950 годзе сіламі камітэта ведамства нацыянальных паркаў будынку вярнулі яго ранейшы гістарычны выгляд узору 1776 года.
Звон Свабоды
[правіць | правіць зыходнік]Званіца Індэпендэнс-хола была месцам, дзе першапачаткова размяшчаўся Звон Свабоды. У наш час на званіцы знаходзіцца Векавы звон (англ.: Centennial Bell), створаны ў 1876 годзе на стагоддзе абвяшчэння незалежнасці. Звон Свабоды выстаўлены ў адным з суседніх павільёнаў.
У 1976 годзе каралева Вялікабрытаніі Лізавета Другая, якая была з візітам у Філадэльфіі, паднесла ў якасці падарунку амерыканскаму народу копію Векавога звана, вырабленую тым жа самым заводам, што і арыгінальны звон. Цяпер ён усталяваны на званіцы недалёка ад Індэпендэнс-хола.
Гістарычныя падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Праца Другога Кантынентальнага кангрэса і Дэкларацыя Незалежнасці
[правіць | правіць зыходнік]У перыяд 1775 па 1783 года будынак Індэпендэнс-хола з’яўлялася асноўным месцам Другога Кантынентальнага кангрэса, сабранага з прадстаўнікоў кожнай з трынаццаці калоній. Дэкларацыя Незалежнасці была зацверджана тут 4 ліпеня 1776 года, а затым зачытана публіцы на плошчы, якая вядомая цяпер як плошча Незалежнасці. Гэты дакумент аб’яднаў калоніі Паўночнай Амерыкі і абвясціў іх незалежнасці ад Вялікабрытаніі. Гэта падзея святкуецца 4 ліпеня як Дзень Незалежнасці.
14 чэрвеня 1775 года ў Індэпендэнс-холе дэлегаты Кантынентальнага кангрэса выбралі Джорджа Вашынгтона камандуючым Кантынентальнай арміяй. 26 ліпеня Бенджамін Франклін быў выбраны Генеральным паштмайстрам ЗША.
Падпісанне Канстытуцыі ЗША
[правіць | правіць зыходнік]Канстытуцыя ЗША была ратыфікавана дэлегатамі з 12 штатаў. Трынаццаты штат Род-Айленд не дэлегаваў свайго прадстаўніка. Джордж Вашынгтон быў прызначаны старшынёй дэбатаў, якія праходзілі з мая па верасень 1787 года. Нягледзячы на тое, што яго меркаванне мела велізарную вагу, Вашынгтон зрабіў толькі невяліку ўнёсак у дыскусію наконт Канстытуцыі ЗША. Хоць улетку 1787 года стаяла неверагодная спякота, усе вокны Індэпендэнс Хол былі зачынены, каб ніхто не змог падслухаць абмеркаванні канстытуцыі.
Праект канстытуцыі, які ўключаў у сябе прэамбулу і сем артыкулаў, быў прадстаўлены ўсім трынаццаці штатам. Дакумент набываў моц пасля яго ратыфікацыі прадстаўнікамі 9 штатаў. 21 чэрвеня 1788 года Нью-Гэмпшыр стаў дзявятым штатам, які ўхваліў тэкст канстытуцыі. 4 сакавіка 1789 года канстытуцыя набыла моц[4].
Іншае
[правіць | правіць зыходнік]Будынак Індэпендэнс-хола добра вядомы ва ўсім свеце — з 1928 года ён намаляваны на рэверсе купюры ў сто долараў ЗША.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 78 рус. • англ. • фр. |
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ а б в г Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ American Heritage / E. S. Grosvenor — 1947. — ISSN 0002-8738; 2161-8496 Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ Ritchie. Індэпендэнс Хол. Independence Hall (11 ліпеня 2014).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Індэпендэнс-хол