Ін-цзун (дынастыя Сун)
Ін-цзун | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кіт.: 趙曙 кіт.: 赵曙 кіт.: 趙宗實 кіт.: 赵宗实 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жэнь-цзун (дынастыя Сун) | ||||||
Пераемнік | Emperor Shenzong of Song[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 лютага 1032 |
||||||
Смерць |
25 студзеня 1067 (34 гады) |
||||||
Род | House of Zhao[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | невядома[1] | ||||||
Бацька | Zhao Yunrang[d][2] | ||||||
Маці | Ren[d][2] | ||||||
Жонка | Empress Gao[d][2] | ||||||
Дзеці | Emperor Shenzong of Song[d][3][2], Zhao Hao[d][2], Zhao Yan[d][2], Zhao Yun[d][2], Princess Weiguo Chugo Dazhang[d][2], Princess Baoan[d][2], Princess Hanguo Weiguo Dazhang[d][2] і Princess Shuguo[d][2] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ін-цзун (кіт.: 英宗, асабістае імя — Чжаа Шу (кіт.: 趙曙) 16 лютага 1032 — 25 студзеня 1067) — 5-ы кітайскі імператар дынастыі Сун у 1063—1067 гадах, пасмяротнае імя — Сюань Сяа-хуандзі (кіт.: 宣孝皇帝).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з імператарскага роду Чжаа. Сын прынца Чжаа Юнчжана. Пры нараджэнні атрымаў імя Цзоншы. Яго бацька быў стрыечным братам імператара Жэнь-цзуна і некаторы час лічыўся спадчыннікам трона. Аднак у 1055 годзе імператар Жэнь-цзун выбраў у якасці свайго пераемніка менавіта Чжаа Цзоншы, які змяняе імя на Шу.
Пасля смерці ў 1063 годзе Жэнь-цзуна новым імператарам становіцца Чжаа Шу, які атрымлівае імя Ін-цзун. З самага пачатку (1064 год) праўлення паміж імператарскімі дарадцамі ішлі спрэчкі адносна статусу памерлага бацькі імператара. Адны прапаноўвалі даць яму званне «імператарскага дзядзькі», а іншыя «бацькі». Урэшце, у 1066 годзе, Ін-цзун падтрымаў апошніх і здолеў настаяць на сваім.
У 1065 годзе імператар выдаў загад аб складанні агульнай гісторыі пад назвай Цзы чжы тун цзянь («Усёабдымнае люстэрка для дапамогі ўраду»), даручыўшы гэтую працу вядомым навукоўцам Сыма Гуану, Лю Шу , Лю Гу і Фан Цзуі .
У 1067 годзе ў імператара адкрылася хвароба сэрца, хутчэй за ўсё гэта было цэрэбраваскулярнае захворванне . Ён абвясціў свайго старэйшага сына Чжаа Сюя спадчыннікам імператарскай улады. Памёр Ін-цзун 25 студзеня 1067 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 脱脱 History of Song // 宋史 — 1345. — Т. 13. — (二十四史)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к China Biographical Database
- ↑ Ebrey P. B. Emperor Huizong — 1 — Harvard University Press, 2013. — P. 12. — 696 p. — ISBN 978-0-674-72525-6
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Twitchett, Denis; Smith, Paul Jakov. The Cambridge History of China, Vol. 5 Part One: The Sung China and Its Precursors, 907—1279 AD. 1. vyd. Cambridge, New York, Melbourne, Madrid, Cape Town, Сінгапур, Sao Paulo, Delhi : Cambridge University Press, 2009. 1128 s. ISBN 0521812488, 978-0521812481.