Істбарн
Выгляд
Істбарн
| ||||||||||||||||||
І́стбарн (англ.: Eastbourne) — горад і прыморскі кліматычны курорт Англіі ў графстве Усходні Сусекс, ля Ла-Манша. Насельніцтва 97, 992 (2009). Да XIX стагоддзя Істбарн заставаўся вельмі невялікім паселішчам, пакуль яго чатыры раёны паступова не разрасліся да памераў горада. Пасля таго, як сюды была праведзена чыгунка, Істбарн стаў адным з галоўных віктарыянскіх прыбярэжных курортаў і застаецца ім і па гэты дзень. Істбарн размешчаны ля ўсходняга канца Паўднёвых нізін ўздоўж непадалёк ад знакамітай крэйдавай скалы Бічы Хед, вышыня якой дасягае 162 метра.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Істбарн