Абляцыя (гляцыялогія)
Выгляд
Абляцыя (ад лац.: ablatio адыманне) у гляцыялогіі — памяншэнне масы ледавіка або снегавога покрыва ў выніку раставання, выпарэння, механічнага выдалення (ветравы знос снегу і лавіны; айсбергі, якія адколваюцца ад ледавікоў, і інш.).
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюць:
- падледавіковую (донную),
- унутраную і
- паверхневую абляцыю.
Асноўныя фактары: кліматычныя, унутранае цяпло Зямлі, цёплыя крыніцы, цеплыня ад трэння ледавіка аб ложа ці састаўныя яго часткі і інш.
На Беларусі абляцыя адбывалася ў антрапагенавым перыядзе на працягу зледзяненняў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.
- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 352 с.: іл. - ISBN 985-11-0262-8.