Адам Дафі
Адам Дафі
Adam Duffy | |
Дата нараджэння: | 30 сакавіка 1989[1] (35 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | Англія |
Прафесійная кар’ера: | 2011–2014, 2016–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 58 (24.06.2013–19.08.2013) |
Прызавыя грошы: | > £60,000 |
Найвышэйшая серыя: | 139 (АЧ Кітая 2012 (квал.)) |
Колькасць соценных серый: | 29 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | 1/16 фіналу (Адкрыты чэмпіянат Індыі 2015) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | 1/24 фіналу (кв.) (2015) |
Адам Дафі (англ.: Adam Duffy; нар. 30 сакавіка 1989, Шэфілд, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Удзельнік 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Індыі 2015 года. Былы 58-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2013/2014), з сезона 2012/2013 да лістапада 2013 года ўваходзіў у топ-64.
Пачаў удзельнічаць на турнірах Міжнароднай адкрытай серыі ў 2005 годзе ва ўзросце 16 гадоў, а ў сезоне 2010/2011 удзельнічаў на турнірах Players Tour Championship, дайшоўшы да 1/16 фіналу аднаго са спаборніцтваў у Шэфілдзе, пасля чаго перамог на трэцім этапе Q School і стаў прафесіяналам у 2011 годзе. У дэбютным сезоне дайшоў да 1/8 фіналу другога этапу серыі PTC у Глостэры, аднак не здолеў прабіцца ў асноўную стадыю рэйтынгавага турніру, аднак увайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу. У двух наступных сезонах гуляў менш удала, дайшоўшы да 1/24 фіналу Шанхай Мастэрс 2013 года, якая не была часткай асноўнай стадыі, але стала яго найлепшым вынікам на турнірах рэйтынгавага ўзроўню, а ў 2014 годзе вылецеў з топ-64 і быў вымушаны пакінуць мэйн-тур. У 2015 годзе ў якасці аматара дэбютаваў у 1/16 фіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Індыі і дайшоў да апошняга кваліфікацыйнага раунда чэмпіянату свету, што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве. У 2016 годзе паспяхова выступаў на Q School і вярнуў сабе месца сярод прафесіяналаў.
За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 20 соценных брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 60 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-250 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Выступы на прафесійных снукерных турнірах
[правіць | правіць зыходнік]Турнір | 2010/ 2011 |
2011/ 2012 |
2012/ 2013 |
2013/ 2014 |
2014/ 2015 |
2015/ 2016 |
2016/ 2017 |
|
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэйтынг | —[вт 1] | —[вт 2] | 62 | 60 | —[вт 1] | —[вт 1] | —[вт 2] | |
Рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 3] | |||||||
Рыга Мастэрс[вт 4] | Турнір не праводзіўся | НРТ | 0:0[вт 5] | |||||
Адкрыты чэмпіянат Індыі | Турнір не праводзіўся | 1/64 | 1/16 | НП | 2:1 | |||
World Open | — | 1/32 | 1/40 | 1/64 | НП | 0:0 | ||
Пол Хантэр Класік | Нізкарэйтынгавы турнір | 0:0[вт 5] | ||||||
Шанхай Мастэрс | — | 1/48 | 1/40 | 1/24 | — | 1/64 | 0:0 | |
Чэмпіянат Еўропы | Турнір не праводзіўся | 0:0 | ||||||
Адкрыты чэмпіянат Англіі | Турнір не праводзіўся | 0:0 | ||||||
International Championship | Не праводзіўся | 1/32 | 1/32 | — | 1/64 | 0:1 | ||
Адкрыты чэмпіянат Ірландыі | Турнір не праводзіўся | 0:0 | ||||||
Чэмпіянат Вялікабрытаніі | — | 1/32 | 1/32 | 1/32 | — | 1/32 | 2:2 | |
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі | НП | НРТ | Не праводзіўся | 0:0[вт 5] | ||||
German Masters | — | 1/32 | 1/32 | 1/64 | 1/64 | 1/64 | 0:0 | |
Сусветнае Гран-пры | Турнір не праводзіўся | НР | — | 0:0 | ||||
Адкрыты чэмпіянат Уэльса | — | 1/24 | 1/32 | 1/64 | — | 1/64 | 0:2 | |
Shoot-Out | Нярэйтынгавы турнір | 0:0[вт 5] | ||||||
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара | Турнір не праводзіўся | НРТ | 0:0[вт 5] | |||||
Players Championship[вт 6] | — | — | — | — | — | — | 0:0 | |
Адкрыты чэмпіянат Кітая | — | 1/40 | 1/40 | 1/64 | 1/64 | 0:0 | ||
Чэмпіянат свету | — | 1/32 | 1/40 | 1/64 | 1/24 | 1/72 | 0:0 | |
Статыстыка выступаў на рэйтынгавых турнірах | Вынік | |||||||
Колькасць згуляных турніраў[вт 7] | 0 | 0 | 0 | 4 | 1 | 3 | 8 | |
Колькасць тытулаў | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | |
Колькасць выхадаў у фінал | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | |
Перамогі — Паразы[вт 3] | 0:0 | 0:0 | 0:0 | 1:4 | 2:1 | 1:2 | 4:7 | |
Былыя рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 3] | |||||||
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі | НП | 1/48 | 1/40 | 1/32 | 1/48 | 1/32 | НП | 0:0 |
Усі Класік | НР | 1/40 | УКР | 1/64 | НП | 0:1 | ||
Былыя нярэйтынгавыя турніры | П:П (Н) | |||||||
Shoot-Out | — | — | 1/32 | 1/32 | — | — | РТ | 0:2[вт 8] |
- ↑ а б в Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.
- ↑ а б Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
- ↑ а б в Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
- ↑ Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015-2015/2016)
- ↑ а б в г д Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
- ↑ Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012-2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з’яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
- ↑ Лічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку)
- ↑ Лічацца толькі матчы, згуляныя ў нярэйтынгавых розыгрышах турніру
Зноскі
- ↑ https://wst.tv/players/adam-duffy/ Праверана 3 чэрвеня 2022.
- ↑ https://www.thestar.co.uk/sport/other-sport/adam-duffy-sheffield-snooker-player-aims-high-after-graduating-from-q-school-3718048 — 2022. Праверана 3 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Адама Дафі на CueTracker.net (англ.)