Адвакатура
Адвакатура (лац.: advocatus, што значыць прызваны) — сацыяльна-прававы інстытут, які займаецца абаронай правоў, свабод і інтарэсаў даверніка ў судзе, праваахоўных органах, органах следства, дазнання і іншых органах любымі законнымі спосабамі.
Падобна судзейскай, адвакат ёсць публічная пасада, задача якой заключаецца ў тым, каб засцерагаць правы прыватнай асобы. Але ў той час, калі суддзя засцерагае гэтыя правы ў сілу сваёй дзяржаўнай улады, адвакат можа дапамагчы толькі тым, што ён дае сваё веданне законаў у распараджэнне кліента і імкнецца даць цяжбе спрыяльны для апошняга накіраванне. Адсюль зразумела, што ўсюды, дзе веданне права перастае быць агульным здабыткам і для гэтага ўтвараецца асаблівае саслоўе юрыстаў, там і адвакатура павінна стуліцца ў цесны гурток юрыдычна адукаваных абаронцаў.