Айканіміка
Выгляд
Айканіміка (ад стар.-грэч.: οἶκος — жыллё + ὄνυμα — імя) — раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы — уласныя назвы паселішчаў (населеных пунктаў)[1]. Сукупнасць айконімаў пэўнай тэрыторыі называецца айканіміяй[1].
Паколькі назвы некаторых гарадскіх вуліц утвораны ад гістарычных назваў сёл, што існавалі на гэтым месцы, то ў айканімію часам уключаюць і назвы вуліц.
Топафармант (тапанімічны фармант) — частка айконіма (і тапоніма ўвогуле), якая звычайна складаецца з суфікса або сукупнасці суфікса і граматычнага канчатка.
Зноскі
- ↑ а б Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.37
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).