Акваланг
Выгляд
Акваланг (лац.: aqua — вада, англ.: lung — лёгкае[1]) — апарат для дыхання чалавека пад вадой.
Вынайдзены Жакам Івам Кусто і Эмілем Ганьянам у 1943 годзе. Складаецца з балонаў са сціснутым паветрам (да 200 атмасфер), аўтамата, што рэгулюе выдыханне і паступленне паветра адпаведна ціску навакольнага асяроддзя, і іншых элементаў. У комплексе з маскай, гідракамбінезонам, ластамі выкарыстоўваецца ў падводным спорце і паляванні, у даследаваннях, выратавальнай службе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Акваланг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 187. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4.. С. 40-41.