Анджэй Цеханавецкі
Анджэй Цеханавецкі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 28 верасня 1924[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 2015[2] (91 год) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Ежы Цеханавецкі |
Маці | Мацільда Марыя з Асяцімскіх-Гутэн-Чапскіх[d] |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, арт-дылер, эканаміст |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анджэй Цеханавецкі (польск.: Andrzej Ciechanowiecki; 28 верасня 1924, Варшава — 2 лістапада 2015, Лондан) — польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч, заснавальнік Фундацыі Цеханавецкіх у Варшаве. Нашчадак князёў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 верасня 1924 года ў Варшаве ў сям’і дыпламата. Вывучаў гісторыю мастацтваў у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. У 1950 годзе быў рэпрэсаваны, аднак пасля 1956 года вызвалены і рэабілітаваны. У 1958 годзе выехаў з Польшчы. Вучыўся ў Германіі, ЗША, Партугаліі, Брытаніі. У Цюбінгенскім універсітэце абараніў дысертацыю, прысвечаную слонімскаму тэатру. З 1961 года жыве ў Вялікабрытаніі. Вядзе шырокую грамадска-дабрачынную дзейнасць. Мае шэраг высокіх узнагарод. Аўтар кнігі «Міхаіл Казімір Агінскі і яго „сядзіба музаў“ у Слоніме» (на нямецкай выйшла ў Кёльне і Грацы ў 1961 г., беларускі пераклад — у 1993 г. ў Мінску).
Памёр 2 лістапада 2015 года ў Лондане.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме / Анджэй Цеханавецкі; пераклад з нямецкай мовы У. Сакалоўскага; навуковы рэдактар перакладу і аўтар прадмовы А. Мальдзіс. — Мн., 2006.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Montagu J. Andrew Stanislaus [Andrzej Stanisław Ciechanowiecki (1924–2015)] // The Burlington magazine / R. Shone, F. Spalding, R. Fry — United Kingdom: 2016. — Vol. 158, Iss. 1356. — P. 204. — ISSN 0007-6287; 2044-9925
- ↑ Bibliothèque nationale de France Andrzej Ciechanowiecki // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.
- Dunin S., Rabucha A., Sikorska-Kulesza J. Ciechanowieccy herbu Dąbrowa. — Warszawa, 1997.
- Нарадзіліся 28 верасня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 2 лістапада
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
- Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Цеханавецкія
- Беларусісты
- Удзельнікі Варшаўскага паўстання
- Ганаровыя дактары Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта