Асер
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Асер (фр.: Auxerre) — горад у Францыі, размяшчаецца ў дэпартаменце Ёна ў рэгіёне Бургундыя — Франш-Кантэ на рацэ Ёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва Асера паходзіць ад лацінскага Autissiodurum. Ён быў значным цэнтрам і ў гальскія, і ў рымскія часы. Біскуп Герман Асерскі ў V стагоддзі заклаў саборную царкву, існы будынак якой будавалася з XI па XVI стагоддзі, пераважна ў гатычным стылі. Яна знакамітая сваімі вітражамі XIII стагоддзя. Паралельна за саборам ішло будаўніцтва і царквы Св. Еўсевія. Епіскапская пахавальня размешчана ў крыпце царквы Сен-Жэрмен IX стагоддзя, у ёй таксама спачываюць святыя мошчы біскупа Аарона Асерскага.
У раннім Сярэднявеччы горад быў цэнтрам аднайменнай епархіі. Біскупы Асера валодалі функцыямі графа і біскупа адначасова. Пры гэтым біскупы давалі ф’ефы сеньёра, беручы з іх даніну. У VIII-IX стагоддзі было створана графства Асер. У XI стагоддзі яно апынулася аб’яднана з графствамі Невер і Танер. Аб’яднанне захоўвалася да другой паловы XIII стагоддзя.
У 1273 годзе графства пасродкам шлюбу перайшло пад кіраванне Жана I дэ Шалон, сеньёра дэ Рашфор, які стаў родапачынальнікам дома Шалон-Асера. У 1370 годзе Жан IV дэ Шалон-Асер прадаў графства Асера каралю Францыі за 31 000 ліўраў. Канчатковае далучэнне Асера да Францыі адбылося толькі ў 1490 годзе.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У Асеры вырабляецца знакамітае віно шаблі.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе размяшчаецца футбольны клуб «Асер».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асер
- Афіцыйны сайт горада
- Гісторыя Асера