Перайсці да зместу

Аўторак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блінны аўторак Масленіцы. Мастак Барыс Міхайлавіч Кустодзіеў, 1916 год

Аўто́ракдзень тыдня паміж панядзелкам і серадой. Яго назва ў беларускай мове магчыма паходзіць ад слова вторы — "другі".

У старажытных рымлян быў прысвечаны Марсу (лац.: Dies Martis, італ.: Martedi), у паўночнагерманскіх плямёнаў — Цюру (Týr, нарв. Tysdag).

Культурныя традыцыі аўторка

[правіць | правіць зыходнік]

У яўрэяў аўторак лічыцца самым падыходным днём для вяселля, таму што Бог пры стварэнні свету два разы ў гэты дзень сказаў «добра», што вылучыла яго з астатніх будных дзён.

У грэчаскай і іспанскай культурах аўторак лічыцца нешчаслівым днём. Для грэкаў гэта дзень падзення Канстанцінопаля, а ў іспанцаў з’яўляецца прымаўка «У аўторак не жаніся і не адпраўляйся ў падарожжа» (ісп.: En martes, ni te cases ni te embarques). Таксама ў іспанамоўным свеце 13-е чысло месяца нешчаслівае, калі яно выпадае на аўторак, а не на пятніцу.

У тайскім сонечным календары назва дня паходзіць ад слова на мове палі, якое азначае планету Марс, літаральна «Попел Мёртвых»[1]; колер, звязаны з аўторкам — ружовы.

Аўторак — звычайны дзень для выбараў у ЗША. Федэральныя выбары праводзяцца ў аўторак пасля першага лістападаўскага панядзелка; гэтая дата была ўсталявана законам 1845 года для прэзідэнцкіх выбараў (дакладна — для абрання Калегіі выбаршчыкаў), і была таксама прымеркаваны для правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў (у 1875 годзе) і ў Сенат (у 1914 г.). Аўторак у пачатку дзевятнаццатага стагоддзя з практычнага боку быў даволі зручным днём галасавання: планавалася, што грамадзянам, магчыма, прыйдзецца дабірацца да выбарчых участкаў на працягу ўсяго дня, і калі прымеркаваць выбары да панядзелка, то многія не захочуць выязджаць з дома ў нядзелю, паколькі ў гэты дзень большасць насельніцтва наведвае богаслужэнні.

У Расіі пастанаўленнем Народнага камісарыята ад 3 верасня 1919 года на аўторак быў перанесены святочны адпачынак для «працаўнікоў народнага харчавання і інтэрнатаў».[2]

Зноскі

  1. อังคาร angM khaanM. Thai-language.com. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 31 August 2010.
  2. Большая советская энциклопедия (первое издание), — М: АО «Советская энциклопедия», 1929, С. 206