Барталамеус (Брэйн) Бруін (ням.: Bartholomäus Bruyn; 1493—1555, Кёльн) — нямецкі жывапісец і малявальшчык эпохі Адраджэння, адносіцца да знакавых партрэтыстаў XVI стагоддзя.
Бруін навучаўся рамяству мастака адначасова з Ёсам ван Клевэ ў Яна Ёста, працуючы ў Везелі, Калькары і Вердэне, пазней ён перасяліўся ў Кёльн. Паміж 1515 і 1520 г. Бруін ажаніўся з дзяўчынай па імені Агнес, з якой у яго было пяць дзяцей. З 1512 ён працаваў у цэху так званых майстроў Св. Севярына, аднак першая дакументальна пацверджаная згадка пра яго дзейнасць у Кёльне адносіцца да 1515 года. А ўжо праз тры гады Бруін становіцца чальцом пашыранага муніцыпалітэта горада.