Перайсці да зместу

Бура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бура (шторм) — вельмі моцны працяглы вецер, які выклікае вялікае хваляванне на моры і разбурэнні на сушы. Узнікае пры інтэнсіўных цыклонах (асабліва трапічных), смерчах, навальніцах. Таксама ў ходзе шматлікіх назіранняў амерыканскімі навукоўцамі было ўстаноўлена, што для раёнаў, размешчаных у паўночных шыротах, снежнай бурай можна лічыць зімовы ўраган, падчас якога хуткасць ветру дасягае 56 кіламетраў у гадзіну. Пры гэтым тэмпература паветра апускаецца да −7 °C. Тэрыторыя распаўсюджвання снежнай буры можа быць вельмі шырокай.

Дзевяты вал (карціна Айвазоўскага)

Калі хуткасць ветру буры перавышае 60 кіламетраў у гадзіну, ёй прысвойваецца ўласнае імя.

Бура можа назірацца:

  • пры праходжанні трапічнага ці пазатрапічнага цыклона;
  • пры праходжанні смерчу (тромба, тарнада);
  • пры мясцовай або франтальнай навальніцы.

Хуткасць ветру каля зямной паверхні перавышае 20 м / сек. У метэаралагічнай літаратуры таксама ужываецца тэрмін шторм, а пры хуткасці ветру больш за 30 м / сек — ураган. Кароткачасовыя ўзмацнення ветру да хуткасцяў 20-30 м / сек і больш называюцца шквал.

Да шторму адносяць вятры хуткасцю 20-50 м/с, асобныя парывы да 100 м/с (больш за 9 балаў па шкале Бофарта).

Адрозніваюць:

Па інтэнсіўнасці

  • моцны шторм з хуткасцю 24,5-28,4 м / с (10 балаў);
  • жорсткі шторм з хуткасцю 28,5-32,6 м / с (11 балаў).