Перайсці да зместу

Бэрэжаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Бэрэжаны
укр.: Бережани
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1375
Першая згадка
Горад з
Плошча
12 км²
Вышыня цэнтра
297 м
Насельніцтва
17 000 чалавек (2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3548
Паштовы індэкс
47500
КААТУУ
6120410100
Афіцыйны сайт
Бэрэжаны на карце Украіны ±
Бэрэжаны (Украіна)
Бэрэжаны
Бэрэжаны (Цярнопальская вобласць)
Бэрэжаны

Бэрэжаны[1] (укр.: Бережани) — горад у Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны, былы раённы цэнтр, цэнтр тэрытарыяльнай грамады, чыгуначная станцыя на лініі Цярнопаль — Ходарыў.

Горад вядомы сваімі шматлікімі архітэктурнымі помнікамі, якія захаваліся ў першапачатковым выглядзе. Сярод самых значных — гарадская забудова XVII ст., замак, Троіцкая царква, Армянская царква і інш. На тэрыторыі горада дзейнічае Бэрэжанскі дзяржаўны гісторыка-архітэктурны запаведнік.

Па дадзеных Караля Шайнохі, Бэрэжаны былі перададзеныя каралём Ягайлам ва ўласнасць баярыну Ваську Цептуховічу, сыну Ваські Цептуха з Тысменіцы. Па адной з версій першае пісьмовае згадванне аб горадзе адносіцца да 1445 г., калі тагачасны ўласнік Бэрэжан Пётр Цэброўскі сведчыў у Львоўскім судзе падчас слуханняў справы адносна злачынства, здзейсненага ягонымі сялянамі з сёлаў Бэрэжаны, Лісныкы, Лапшын.

23 студзеня 1464 г. у «Актах гродскіх і земскіх» згаданы высакародны Якуб з Бэрэжан. 4 чэрвеня 1464 г. паселішча згаданае як уласнасць Ядвігі з Бэрэжан, на той момант удавы Яна Бучацкага — старасты церабаўлянскага, згаданыя іх сыны Ян і Жыгімонт. У 1469 г. Бэрэжаны сталі ўласнасцю караля. Магдэбургскае права Бэрэжаны атрымалі ў 1530 г. Тады кароль Жыгімонт I Стары перадае Бэрэжаны ва ўласнасць рускаму ваяводзе Мікалаю Сяняўскаму.

У XVI—XVIII ст. горадам валодалі магнаты Сяняўскія. За час валодання горадам сям’і Сяняўскіх Бэрэжаны славіліся сваім абаронным комплексам, а таксама архітэктурным уздымам. Пасля смерці апошняга прадстаўніка сям’і Сяняўскіх — Адама-Мікалая — замак пераходзіць ва ўласнасць яго дачкі Марыі-Сафіі і яе мужа — князя Аўгуста-Аляксандра Чартарыйскага. Так замак з 1726 г. трапляе ў сям’ю Чартарыйскіх. З другой паловы XVIII ст. ён аказваецца ў руках Любамірскіх пасля замужжа дачкі А.-А. Чарторыйскага Ізабэллы з князем Станіславам Любамірскім. Іх дачка Аляксандра ў 1776 г. выйшла замж за Станіслава Костка Патоцкага. З 1816 г. горад пераходзіць да вядомай сям’і Патоцкіх.

Ад 1772 г. Бэрэжаны належалі Аўстрыі. У 1781 г. яны сталі павятовым горадам. Ад 1789 г. у горадзе дзейнічала гімназія, у якой у 1899—1901 гг. вучыўся Мірон Зарыцкі, пасля выбітны ўкраінскі матэматык, прафесар Львоўскага універсітэта. У 1895 г. заснаваны філіял таварыства «Прасвіта». 24 верасня 1909 г. была адкрыта чыгуначная камунікацыя паміж Бэрэжанамі і Львовам (праз Пэрэмышляны).

У жніўні-верасні 1916 г. у баях на гары Лысоня паблізу Бэрэжан легіён Украінскіх сечавых стральцоў гераічна стрымліваў націск расійскай арміі. Падчас Першай сусветнай вайны горад падвергнуўся значным разбурэнням.

3 сакавіка 1918 г. у горадзе адбылося «Свята дзяржаўнасці і міру» (веча) у падтрымку дзеянняў урада Украінскай Народнай Рэспублікі, на якім прысутнічала каля 12 тыс. чалавек. У 1919—1939 гг. горад уваходзіў у склад міжваеннай Польшчы. У 1939 г. далучаны да УССР.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі