Бюраканская астрафізічная абсерваторыя
Бюраканская астрафізічная абсерваторыя імя В. А. Амбарцумяна — адна з вядучых навуковых устаноў Нацыянальнай акадэміі навук Арменіі. Абсерваторыя знаходзіцца ў Арагацотнскай вобласці ў Арменіі на паўднёвым схіле гары Арагац на вышыні 1490 м на ўскраіне вёскі Бюракан. Комплекс будынкаў абсерваторыі з'яўляецца архітэктурным помнікам.
Кіраўнікі абсерваторыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1946—1988 — Віктар Амазаспавіч Амбарцумян — ініцыятар заснавання і першы дырэктар абсерваторыі
- 1988—1993 — Эдуард Яфімавіч Хачыкян[1]
- 1993—1994 — Айк Авакавіч Аруцюнян[2] (в. а. дырэктара)
- 1994—1999 — Арташэс Рубен Петрасян[3]
- 1999—2003 — Эдуард Яфімавіч Хачыкян[1] (другі тэрмін)
- з 2003 — Айк Авакавіч Аруцюнян[2]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Бюраканская абсерваторыя была заснавана ў 1946 годзе па ініцыятыве на той час член-карэспандэнта АН СССР Віктара Амбарцумяна, які доўгі час быў яе дырэктарам. Будаўніцтва комплексу пачалося вясной таго ж года пад кіраўніцтвам Самвела Сафарана. У год заснавання абсерваторыі быў створаны часопіс «Паведамленні Бюраканскай абсерваторыі». З 1998 года абсерваторыя носіць імя В. А. Амбарцумяна.
Афіцыйнае адкрыццё абсерваторыі адбылося толькі 19 верасня 1956 года.
На тэрыторыі абсерваторыі ў 1961 годзе была створана станцыя Астранамічнага інстытута імя В. В. Собалева (раней АТ ЛДУ).