Бітва пры На́херы (ісп.: batalla de Nájera, фр.: bataille de Nájera, англ.: battle of Nájera), таксама вядома як бітва пры Наварэце — бітва паміж войскамі двух прэтэндэнтаў на сталец Кастыліі і Леона: Педра Жорсткага, якога падтрымлівалі англічане, і Генрыхам (Энрыке) II, якога падтрымлівалі французы. Улічваючы склад удзельнікаў, часта разглядаецца як эпізод Стагадовай вайны. Па мерках XIV ст. бітва лічыцца вельмі буйной: сумарная колькасць войскаў, якія бралі ўдзел у ёй, значна большая за, напрыклад, вядомыя бітвы пры Крэсі і Пуацье. Адбылася 3 красавіка1367 года.