Перайсці да зместу

Вальфраміт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вальфраміт
Вальфраміт з Партугаліі
Формула (FeMn)WO4
Сінгонія Манаклінная
Колер Чорны, цёмна-карычневы
Колер рысы Чорная, бурая
Бляск Металічны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 5 - 5,5
Спайнасць Дасканалая
Шчыльнасць 7,1 — 7,5 г/см³
Паказчык пераламлення 1,616 - 1,652

Вальфрамітмінерал класа вальфрамітаў.

Склад вальфраміту (%): MnO — 11,70; FeO — 11,85; WO3 — 76,46.

Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя або таблітчастыя, пласціністыя. Вальфраміт з'яўляецца сярэднім членам ізаморфнага шэрагу ферберыт (названы ў гонар нямецкага мінералога-аматара М. Фербера (Moritz Rudolph Ferber), крайні жалезісты член шэрагу, чорны, цёмна-карычневы, колер рысы цёмна-карычневы, прызматычныя падоўжаныя крышталі, непразрысты, утрымлівае FeWO4 звыш 80 %) і гюбнерыт (названы ў гонар нямецкага горнага інжынера А. Гюбнера (Аdolph Hubne), крайні марганцавы член шэрагу, буры з чырванаватым адценнем, колер рысы жоўта-буры, утрымлівае FeWO4 менш за 20%, марганца - да 23,4 %, празрысты ў тонкіх сколах).

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).