Перайсці да зместу

Верхаводка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Верхаводка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alburnus alburnus Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163663
NCBI  54556

Верхаводка, або укляя (Alburnus alburnus) — рыба сямейства карпавых. Народныя назвы — аклейка, сяляўка, себель.

Даўжыня 9—10, часам да 20 см, маса 10—23, зрэдку да 60 г. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў, пакрытае тонкай бліскучай лускай, на брушку вольны ад лускі «кіль», спіна цёмная, шаравата-блакітная, шэра-зеленаватая, бакі і брушка серабрыста-белыя, бліскучыя. Плаўнікі шэрыя, жаўтаватыя кая асновы. Рот канцавы.

Жыве чародамі ў стаячых і павольных прэсных і слаба салёных водах. Звычайная і шматлікая ў Еўропе. Пашырана ад басейна Белага мора на поўначы да Каўказа на поўдні. На Беларусі ёсць у рэках, праточных азёрах, сажалках, поймавых вадаёмах з чыстай праточнай вадой і пясчаным дном. Шмат у азёрах Нарачанскай групы, у рэках басейнаў Дняпра, Нёмана, Заходняй Дзвіны.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Пелагічная рыбка, трымаецца адкрытых глыбокіх мясцін з замаруджаным цячэннем, на мелях і хуткіх перакатах бывае рэдка. Вясной і летам, днём і на змярканні трымаецца вялікімі чародамі ля паверхні вады. Зімуе на глыбокіх ямах.

Корміцца планктонам, насякомымі, водарасцямі. Знішчае ікру і малявак рыб. Верхаводкай кормяцца драпежныя рыбы.

Полавая спеласць у два-тры гады. Нераст пачынаецца ўвесну пры тэмпературы вады каля 15 °C. Ікру адкаладвае да сярэдзіны лета, парцыённа (3—6 разоў па 0,7—3 тыс. ікрынак) на падводныя расліны, камяні, карані прыбярэжных раслін.

Промысел, кулінарнае выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловая рыба. Укляю можна вяліць, вэндзіць (прасаліўшы без спецыяў), асабліва смачная юшка. Ужываецца на кансервы (у сумесі з іншымі дробнымі рыбамі)[1].

З лускі здабываюць гуанін на патрэбу біжутэрыйнай вытворчасці.

Зноскі

  1. Белы А. Укляя // Праект «Наша ежа»