Возера Абая (Тытан)
Выгляд
Абая (англ.: Abaya Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 73°10′ пн. ш. 45°33′ з. д. / 73,17° пн. ш. 45,55° з. д..[1]
Дыяметр возера складае 65 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Абая з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.
Названа ў гонар зямнога возера Абая, размешчанага на тэрыторыі Эфіопіі.[1]