Вітольд Лютаслаўскі
Вітольд Лютаслаўскі | |
---|---|
польск.: Witold Lutosławski | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лютага 1994[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Witold Maliszewski[d] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, музыказнавец, піяніст |
Інструменты | скрыпка і фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Гердэра[d] (1967) прэмія Леоні Сонінг[d] (1967) залаты медаль Каралеўскага філарманічнага таварыства[d] (1986) прэмія Сібеліуса[d] (1973) прэмія Эрнста фон Сіменса[d] (1983) прэмія Гравемаера[d] (1985) Q126416258? (9 студзеня 1992) Honorary Member of the International Society for Contemporary Music[d] |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вітольд Роман Лютаслаўскі (польск.: Witold Roman Lutosławski; 25 студзеня 1913, Варшава — 7 лютага 1994, Варшава) — польскі кампазітар, дырыжор. Член многіх музычных акадэмій, ганаровы доктар некалькіх універсітэтаў. Адзін з найбуйнейшых польскіх кампазітараў XX стагоддзя.
Музычная творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Варшаўскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (1936) і кампазіцыі (1937). У 1932—1955 гадах выступаў як піяніст, з 1935 года і дырыжор з выкананнем уласных твораў.
У 1940-я гады працаваў у кірунку, блізкім да неакласіцызму (1-я сімфонія, 1947), сінтэзаваў яго стылістычныя рысы з народным ладавым мысленнем («Сілезскі трыпціх», 1951; «Канцэрт для аркестра», 1954). З пачатку 1960-х гадоў выкарыстоўваў свабодна трактаваную 12-тонавую серыю («Жалобная музыка» памяці Б. Бартака, 1960), абмежаваную, ці кантраляваную, алеаторыку («Венецыянскія гульні», 1960; «З паэмы Анры Мішо», 1963; струнны квартэт, 1964; 2-я сімфонія, 1967; «Кніга для аркестра», 1968). Музыку 1970—80-х гадоў вызначаюць павелічэнне эмацыянальнага дыяпазону, жанравая канкрэтнасць (Канцэрт для габоя, арфы і 11 струнных, 1980; "Дыялог для скрыпкі з аркестрам «Chain II», 1985).
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З 1959 года — віцэ-прэзідэнт Міжнароднага таварыства музычнага выхавання (ISME), у 1965—69 — Міжнароднага таварыства сучаснай музыкі.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Першыя прэміі Міжнароднай трыбуны кампазітараў ЮНЕСКА 1959, 1964, 1968, 1985, прэміі Міжнароднага музычнага савета пры ЮНЕСКА 1983, 1985. Дзяржаўныя прэміі Польшчы 1952, 1955, 1964, 1978.
Зноскі
- ↑ а б Witold Lutoslawski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Witold Lutoslawski // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118575465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 5 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лютаслаўскі Вітольд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 7 лютага
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Члены Саюза польскіх кампазітараў
- Кавалеры ордэна «Сцяг Працы» I ступені
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
- Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
- Ганаровыя дактары Варшаўскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты прэміі Эрнста Сіменса
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Дырыжоры Польшчы
- Кампазітары Польшчы