Перайсці да зместу

Вішнеўскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вішнеўскае
Бераг возера
Бераг возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 152 м
Даўжыня 4,38 км
Шырыня 3,52 км
Плошча 9,97 км²
Аб’ём 0,01979 км³
Даўжыня берагавой лініі 13,6 км
Сярэдняя глыбіня 6,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,245 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 56,2 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць Смолка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Вішнеўскае (Беларусь)
Вішнеўскае
Вішнеўскае
Вішнеўскае (Мінская вобласць)
Вішнеўскае
Вішнеўскае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́шнеўскае[1] — возера ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці на мяжы з Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці і Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад Вілейкі, каля вёскі Вішнева. Належыць да групы Свірскіх азёр.

Назва Вішнеўскага возера пазнейшая, утвораная ад назвы вёскі Вішнева на яго беразе. З возера выцякае рэчка з балцкай назвай Спягліца (< Спягла < *Spenglà[2]). Найімаверней, Вішнеўскае возера раней таксама мела назву тыпу *Spengla.

Адпаведнік такой назве — назва літоўскага возера Spenglà на Аўкштойцкім Паазер’і[3]. Яна сягае часоў пасляледавікоўя, калі ледавіковыя азёры рабіліся меншыя, зарасталі, іх плошча сціскалася. Назва звязана з літоўскім spangti «слепнуць; пачаць горш бачыць».

Так жа сама матываваная і назва недалёкага ад Вішнеўскага возера Бляда (< Blendà), ад blandas «пахмурнасць; зацямненне (вачэй ці розуму)», blęsti (blendė) «замешваць; муціць; пахмурнець».

Назва *Spengla ўтвораная з дапамогай пашыральніка -l-, які таксама ў назвах Іслач (< Is-l-ak-), Несла.

Значэнне назвы *Спягла можна напрамую перадаць як «Сляпое (возера)».

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча возера Вішнеўскае складае 9,97 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,3 м. Даўжыня возера — 4,38 км, найбольшая шырыня — 3,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 13,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 19,79 млн м³, плошча вадазбору — 56,2 км². Салёнасць вады — 0,245[1] г/л.

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—3 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, знаходзяцца пад хмызняком. На поўдні і захадзе берагі высокія. Пойма мае шырыню 5—50 м, забалочаная і знаходзіцца пад хмызняком. Дно вадаёма плоскае, да глыбіні 1,5 м высланае пяском і глеем, на большых глыбінях — сапрапелем.

Упадаюць 5[1] ручаёў. На поўначы з возера выцякае рака Смолка, якая злучае Вішнеўскае з возерам Свір.

Паласа прыбярэжнай расліннасці складае 100—800 м, расліннасць пашыраная да глыбіні 2 м. Возера эўтрофнае, слабапраточнае.

Вакол возера існуюць легенды і паданні. Адно з іх[4] запісаў вілейскі краязнаўца Ігар Кіцікаў.

  1. а б в ЭПБ 1983.
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 540.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 311.
  4. «Шэсць пудоў золата на беразе Вішнеўскага возера»(недаступная спасылка) «Рэгіянальная газета»
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Мельнікаў А. К. Вішнеўскае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 472. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 3. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.