Гай (юрыст)
Гай (лац.: Gaius) — адзін з самых уплывовых рымскіх юрыстаў. Жыў пры Адрыяне. Імператар Валентыніян III прызнаў яго меркаванні нароўні з меркаваннямі Папініяна, Ульпіяна, Мадэсціна і Паўла крыніцай рымскага права, якім павінны былі карыстацца суддзі пры вынясенні рашэнняў.
Гай склаў каментарый да Законаў дванаццаці табліц, трактат пра прэтарскае права і Інстытуцыі (лац.: Institutiones) — падручнік для тых, што вывучае права. У Сярэднявеччы інстытуцыі Гая былі вядомыя толькі па іх выкладзе ў Баэцыя і ў Брэвіярыі Аларыха. Сапраўдны тэкст быў выяўлены Нібурам у 1816 годзе ў веронскай бібліятэцы пад сачыненнем Св. Ераніма.
Інстытуцыі Гая
[правіць | правіць зыходнік]Для рымскіх юрыдычных школ «Інстытуцыі» Гая служылі ўзорным дапаможнікам пры вывучэнні права: сістэматычнасць, сцісласць, зразумеласць і дакладнасць выкладу, які суправаджаецца ў цяжкіх месцах шматлікімі тлумачэннямі ў відзе прыкладаў з судовай практыкі, чысціня лацінскай мовы і багацце гістарычных звестак — вось адметныя якасці гэтага падручніка.
Гаевы Інстытуцыі паслужылі ўзорам і галоўнай крыніцай для складзенага, па загадзе Юстыніяна, афіцыйнага падручніка таго ж імя, які ўвайшоў у Corpus juris civilis, прычым многія пасажы з сачынення Гая былі паўтораны даслоўна. Сістэма Гая, якая адрозніваецца прастатой і зручнасцю ў размеркаванні матэрыялу, да XIX стагоддзя панавала ў выкладзе права на Захадзе.
Інстытуцыі Гая — адзіны помнік поўнай старажытнарымскай навуковай сістэмы права і каштоўная крыніца звестак пра стан рымскага права на ранніх ступенях яго развіцця.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Институции Гая. / Текст и пер. Ф. Дыдынского. Варшава, 1892. XL, 540 стр.
- Законы XII таблиц. Институции Гая. / Пер. Ф. Дыдынского. Дигесты Юстиниана. (Серия «Памятники римского права»). М.: Зерцало. 1997. 608 стр.
- У серыі «Collection Budé»: Gaius. Institutes. Texte établi et traduit par J. Reinach. XIX, 380 p.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гай, римский юрист // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]- Гурлянд И. Я. Римский юрист Гай и его сочинения. Ярославль, 1894. 153 стр.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытуцыі Гая (англ.) (лац.)
- Лацінскі тэкст
- Інстытуцыі Гая (руск.)