Перайсці да зместу

Гасконь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Гасконі
Змена меж Гасконі

Гаско́нь (фр.: Gascogne, гасконск. Gasconha [gasˈkuɲɔ / gasˈkuɲə], акс.: Gasconha) — старадаўняя гістарычная вобласць Францыі, частка Аксітаніі. Атрымала сваё імя ад баскаў, якія перайшлі сюды ў VI стагоддзі з паўднёвых схілаў Пірэнеяў, праследуемыя вестготамі, і занялі вобласць цяперашніх дэпартаментаў Ландаў, Верхніх Пірэнеяў, Жэр, паўднёвай часткі дэпартамента Гароны Верхняй, Тарна і Гароны і Ло і Гароны.

У 602 г. пасля разлютаванага супраціву была заваявана франкамі і кіравалася з тых часоў герцагамі Аквітаніі. У 768 г. Карл Вялікі аддаў Гасконь у Лен Лупу II, спадчынікі якога пасля не раз выступалі супраць самога Карла Вялікага і яго нашчадкаў.

У 872 г. Гасконь адлучылася ад Францыі і абрала герцагам аднаго з нашчадкаў Лупа I. У 1039 г., калі герцаг Гасконі стаў герцагам Аквітаніі, Гасконь увайшла ў састаў буйной Аквітанскай дзяржавы, лёс якой і падзяліла: з 1154 па 1453 г. яна прыналежала Англіі, затым перайшла да Францыі.

Найбольш вядомым гасконцам з'яўляецца д’Артаньян, гістарычны персанаж і герой раманаў Дзюма «Тры мушкецёры», «Дваццаць гадоў пасля» і «Віконт дэ Бражэлон, ці Дзесяць гадоў пасля».