Герань бураватая
Герань бураватая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Geranium phaeum L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Герань бураватая[3], Герань цёмна-бурая, цёмная, сумная (Geranium phaeum) — кветкавая расліна сямейства гераніевых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна з вузлаватым, коса ўзыходным або гарызантальным карэнішчам і апушаным кароткімі валаскамі сцяблом вышынёй 40-70 см. Лісце глыбока 5-7-пальчата-раздзеленае на клінападобна-рамбічныя, надрэзана-зубчастыя па краю долі; ніжняе — доўгачаранковае, сярэдняе — кароткачаранковае, верхняе — сядзячае. Кветкі цёмна-бура-фіялетавыя, з 5 крыху адагнутымі адваротнаяйкападобнымі, па краю хвалістымі пялёсткамі і 5 залозкамі-нектарнікамі паміж імі; размешчаны папарна на валасістых кветканожках. Плод — стэрыгма, якая распадаецца на 5 плодзікаў.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Сярэднееўрапейскі рэліктавы горны від. Пашырана ў Сярэдняй, Паўднёвай Еўропе, заходніх раёнах Усходняй Еўропы, на Балканах. На Беларусі Вельмі рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях. Месцы росту: дубова-грабавыя, грабавыя і вытворныя ад іх бярозавыя лясы кіслічнага і сніткавага тыпаў, прыбярэжныя алешнікі. Расце адзіночнымі экзэмплярамі і невялікімі, зрэдку значнымі групамі.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Цвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Зацвітае на другі год. Размнажэнне насеннае.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Герань бураватая ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
ещё 4 семейства (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ больш 300 відаў | ||||||||||||
парадак Геранекветныя | род Герань | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Гераніевыя | від Герань бураватая | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ 4 рода | ||||||||||||
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5