Голос України
Выгляд
«Голос України» | |
---|---|
Тып | 5 разоў на тыдзень |
Выдавец | Вярхоўная рада Украіны |
Галоўны рэдактар | Анатоль Фёдаравіч Горлаў |
Заснавана | 1 студзеня 1991 |
Мова | украінская |
Галоўны офіс | 03047 Кіеў, вул. Несцерава, 4 |
Вэб-сайт | golos.com.ua |
«Голос України» («Голас Украіны») — украінская газета, афіцыйны друкаваны орган Вярхоўнай рады Украіны. Выходзіць з 1 студзеня 1991 года пяць разоў на тыдзень.
Паводле Закона Украіны «Аб парадку асвятлення дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіравання ва Украіне сродкамі масавай інфармацыі» ў газеце публікуюцца законы Украіны, пастановы Вярхоўнай рады Украіны, пастановы і распараджэнні Кабінета Міністраў Украіны, пастановы Вярхоўнага Суда і Канстытуцыйнага Суда Украіны, рашэнні органаў мясцовага самакіравання, іншыя нарматыўна-прававыя акты.