Губкі
Губкі | ||||||||||||
Aplysina aerophoba | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||
| ||||||||||||
Класы[1] | ||||||||||||
Геахраналогія | ||||||||||||
|
Гу́бкі (Porifera, Spongia) — тып беспазваночных жывёл. Апісана каля 8000 відаў, якія належаць да 3-4 класаў. Вывучаюцца навукай спангіялогіяй.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Гэта старажытная група жывёл, вядомая з дакембрыя, найбольш размножыліся ў мезазоі. Распаўсюджаныя шырока: ад прыбярэжнай зоны да глыбіні 8500 м. Хоць пераважная большасць губак жыве ў морах, прэснаводныя прадстаўнікі (напрыклад, бадзягі) сустракаюцца ва ўнутраных водах усіх мацерыкоў акрамя Антарктыды. Найбольш разнастайныя і шматлікія на марскім шэльфе.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Губкі адносяцца да найбольш прымітыўных мнагаклеткавых арганізмаў, не маюць дыферэнцыраваных тканак і адасобленых органаў. Каланіяльныя, радзей адзіночныя жывёлы, вядуць нерухомы спосаб жыцця. Маюць шкілетныя ўтварэнні ў выглядзе вапнавых, крэмнезямных іголак (спікул) або валокнаў бялку спангіна.
Пачкуючыся, губкі ўтвараюць калоніі. Адзіночныя губкі маюць вышыню ад некалькіх міліметраў да 3 сантыметраў, калоніі — да 1,5 м.
Цела бакала- або мяшэчкападобнае, адным канцм прымацоўваецца да субстрату, на другім адтуліна — вусце. Сценкі цела з порамі, цераз якія паступае вада з прадуктамі жыўлення.
Кормяцца дэтрытам, прасцейшымі, дыятомавымі водарасцямі і інш. Здабываюць ежу спосабам фільтрацыі. Вада, што трапляе ў арганізм цераз поры, затым праходзіць па сістэме высланых жгуцікавымі клеткамі каналаў, і з гэтага патока губка здабывае харчовыя часцінкі, памеры якіх звычайна вар’іруюць ад 50 да 1 мкм, але могуць быць і меншыя.
Бясполае размнажэння адбываецца шляхам фрагментацыі, пачкавання, утварэння зімуючых гемул, якія нагадваюць споры. Абсалютная большасць губак — гермафрадыты. Выкідваюць вонкі сперматазоіды, якія пераносяцца токамі вады да іншай губкі, унутры якой адбываецца апладненне яец. Зіготы могуць выводзіцца ў знешняе асяроддзе, але многім губкам уласціва жыванараджэнне. Выхад лічынак стымулюецца святлом і звычайна адбываецца на досвітку. Праз некалькі гадзін ці дзён лічынкі асядаюць і пачынаюць поўзаць па дне ў пошуках месца для прымацавання. Прымацаваная лічынка праходзіць метамарфоз і ператвараецца ў маладую губку.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Прымяняюцца ў медыцыне. Грэчаская губка выкарыстоўваецца як туалетная.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Губкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гу́бкі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 254. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.