Перайсці да зместу

Гіберна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гіберна — від грашовай павіннасці гараджан у ВКЛ, якую плаціла насельніцтва гарадоў на ўтрыманне войска ўзімку[1]. Падатак спаганяўся з дзяржаўных сялян, у той час як прыватнаўласніцкія сяляне плацілі рэйтаршчыну. За перыяд з 1676 па 1775 ваенны падатак на тэрыторыі Княства спаганяўся штогод.

Словам гіберна (ад лац.: hibernare — зімаваць, лац.: hibernus — зімовы) першапачаткова называўся зімовы абоз легіёнаў  (руск.) у Старажытным Рыме.

У Рэчы Паспалітай гібернай называлі падатак за вызваленне ад кватаравання  (руск.) войска. Павіннасць плацілася на каралеўскіх  (польск.) і царкоўных землях. Да 1649 гіберна спаганялася ў натуральнай форме.

У 1649—1652 гадах натуральныя выплаты змянілі грашовыя, якія былі накіраваныя на ўтрыманне войска ў зімовы час. У аснову ацэнкі была пакладзена колькасць зямлі.

Гіберна была адменена Парламентам у 1775 годзе.

Зноскі