Данііл (Патрыярх Румынскі)
Данііл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар тэалогіі[d][1] | ||||||
Дзейнасць | патрыярх | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
22 ліпеня 1951 (73 гады) |
||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |||||||
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Патрыярх Данііл (нар. 22 ліпеня 1951, Румынія) — мітрапаліт Малдовы і Букавіны, кіраўнік Румынскай Праваслаўнай Царквы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1970—1974 гадах вучыўся ў Багаслоўскім інстытуце ў Сібіу, пасля быў накіраваны на Тэалагічны факультэт Страсбургкага універсітэта, а потым на Тэалагічны факультэт у швейцарскім горадзе Фрыбург.
У 1979 годзе ён атрымаў званне доктара тэалогіі Страсбургкага універсітэта, а ў 1980 годзе аналагічнае званне ў Бухарэсцкім універсітэце. У 1980—1988 гадах выкладаў у Экуменічным інстытуце горада Боссе (Швейцарыя), намеснікам дырэктара якога ён быў з 1986 да 1988 года. У перыяд з 1988 да 1990 гадоў служыў у якасці радніка Патрыярха Румынскай Праваслаўнай Царквы па пытаннях экуменізма. 4 сакавіка 1990 года стаў вікарным епіскапам Тімішаара, а праз хуткі час быў назначаны архіепіскапам Яскім, мітрапалітам Малдовы і Букавіны. З 1992 года выкладае тэалогію на Багаслоўскім факультэце ўніверсітэта г. Ясы[3].