Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі
Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі (ДНВА ПМ) | |
---|---|
Дата заснавання | 13 лютага 1980 |
Тып | навукова-вытворчае аб’яднанне |
генеральны дырэктар | Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка |
Метро | Акадэмія навук |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 220005, Мінск, вул. Платонава, 41. |
Сайт | gnpopm.pminstitute.by |
Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі — профільная навуковая арганізацыя ў галіне парашковай металургіі, ўваходзіць у склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Псатановай Савета Міністраў БССР № 52 ад 13 лютага 1980 на базе Навукова-даследчага інстытута парашковай металургіі было створана Беларускае рэспубліканскае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі пры Савеце Міністраў БССР.[1] У 1996 пераўтворана ў Беларускі навукова-вытворчы канцэрн парашковай металургіі[2]. З 2002 — у складзе НАН Беларусі, з 2006 — Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі (Пастанова Прэзідыума НАНБ № 79 ад 24.11.2006[3]).
Са жніўня 2024 года аб’яднанне і яго дырэктар Аляксандр Ільюшчанка знаходзяцца ў санкцыйным спісе ЗША[4].
Сучасны склад
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа
- адасобленае гаслазліковае падраздзяленне (АГП) «Інстытут зваркі і ахоўных пакрыццяў»
- АГП «Навукова-даследчы інстытут імпульсных працэсаў з доследнай вытворчасцю»
- АГП «Навуковае прыборабудаванне»
- Маладзечанскі завод парашковай металургіі
- РКП «Цэнтр утылізацыі авіяцыйных сродкаў паражэння» (Гарадок)
- РКЦ «Цэнтр утылізацыі артылерыйскіх і інжынерных боепрыпасаў» (Добруш)
Генеральныя дырэктары ў розныя гады
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Уладзіслававіч Роман (1980—1993)
- Яўген Адамавіч Дарашкевіч (1993—2002)
- Валерый Канстанцінавіч Шэлег (2003—2005)
- Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка (з 2005)
Зноскі
- ↑ О. В. Роман, П. А. Витязь, А. Ф. Ильющенко. ИСТОРИЯ ПОРОШКОВОЙ МЕТАЛЛУРГИИ БЕЛАРУСИ ЗА 50 ЛЕТ // 50 лет порошковой металлургии Беларуси. История, достижения, перспективы / ред.кол.:А. Ф. Ильющенко [и др.. — Минск, 2010. — С. 18]
- ↑ ГНПО ПМ, УНП 100512805
- ↑ ИСТОРИЯ РАЗВИТИЯ ИНСТИТУТА
- ↑ New Measures to Degrade Russia’s Wartime Economy (англ.). Дзяржаўны дэпартамент ЗША (23 жніўня 2024).