Перайсці да зместу
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя
Заснаваны 1856
Заснавальнік Павел Міхайлавіч Траццякоў[1]
Месцазнаходжанне Расія: Масква, Лаўрушынскі завулак  (руск.), 10
Наведвальнікі
• 1 626 825 чал. (2015)[2][3]
• 2 148 538 чал. (2018)[4]
• 2 835 836 чал. (2019)[5]
• 1 580 819 чал. (2021)[6]
Адрас Lavrushinsky Ln, 10
Дырэктар Ірына Лебедзева  (руск.)
tretyakovgallery.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, ДТГ (руск.: Государственная Третьяковская галерея) — мастацкі музей у Маскве, заснаваны ў 1856 годзе купцом Паўлам Траццяковым, які меў адну з самых буйных у свеце калекцый рускага выяўленчага мастацтва. Экспазіцыя ў інжынерным корпусе «Рускі жывапіс XI — пачатку XX ст» (Лаўрушынскі завулак  (руск.), в 10) з'яўляецца часткай Усерасійскага музейнага аб'яднання «Дзяржаўная Траццякоўская галерэя», заснаванага ў 1986 годзе.
І. Я. Рэпін, Партрэт Паўла Міхайлавіча Траццякова
Павел Траццякоў пачаў збіраць сваю калекцыю жывапісу ў сярэдзіне 1850-х. Гэта праз некаторы час прывяло да таго, што ў 1867 г. для шырокай публікі ў Замаскварэччы была адкрыта «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Траццякова». Яе калекцыя налічвала 1276 карцін, 471 малюнак і 10 скульптур рускіх мастакоў, а таксама 84 карціны замежных майстроў.
У жніўні 1892 Павел Міхайлавіч перадаў сваю мастацкую галерэю ў дар гораду Маскве. У зборы да гэтага часу налічвалася 1287 жывапісных і 518 графічных твораў рускай школы, 75 карцін і 8 малюнкаў еўрапейскай школы, 15 скульптур і калекцыя ікон. 15 жніўня 1893 адбылося афіцыйнае адкрыццё музея пад назвай «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Міхайлавіча Траццякова».
Галерэя знаходзілася ў доме, які сям'я Траццяковых набыла яшчэ ў 1851 годзе. Па меры росту збору да жылой часткі асабняка паступова прыбудоўваліся новыя памяшканні, неабходныя для захоўвання і дэманстрацыі твораў мастацтваў. Падобныя прыбудовы былі зробленыя ў 1873, 1882, 1885, 1892 і нарэшце ў 1902—1904 гадах, калі з'явіўся знакаміты фасад, распрацаваны ў 19001903 гадах архітэктарам В. М. Башкіравым  (руск.) па малюнках мастака В. М. Васняцова. Кіраўніцтва будаўніцтвам ажыццяўляў архітэктар А. М. Калмыкоў  (руск.).
Праект фасада Траццякоўскай галерэі В. М. Васняцова, 1900 г.
16 студзеня 1913 года карціна Іллі Рэпіна «Іван Грозны і сын яго Іван 16 лістапада 1581 года  (руск.)», якая знаходзілася ў Траццякоўскай галерэі пацярпела ад нажа вандала. Мастаку прыйшлося аднаўляць фактычна зноўку твары намаляваных. Захавальнік Траццякоўскай галерэі Е. М. Хруслаў  (руск.), даведаўшыся аб пашкоджанні карціны, кінуўся пад цягнік.
У пачатку 1913 маскоўская гарадская дума абірае Ігара Грабара папячыцелем Траццякоўскай галерэі.
3 чэрвеня 1918 года Траццякоўская галерэя была аб'яўлена «дзяржаўнай уласнасцю Расійскай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі» і атрымала назву Дзяржаўная Траццякоўская галерэя. Дырэктарам музея быў зноў прызначаны Ігар Грабар. Пры яго актыўным удзеле ў тым жа годзе быў створаны Дзяржаўны музейны фонд, які аж да 1927 года заставаўся адной з найважнейшых крыніц папаўнення калекцыі музея.
Зноскі
1. https://www.britannica.com/topic/Tretyakov-Gallery
2. Visitor Figures 2015 // The Art Newspaper — 2016. — Iss. 278. — ISSN 0960-6556
3. ИТОГИ 2015 ГОДАДзяржаўная Траццякоўская галерэя.
4. Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2018 // The Art Newspaper — 2019. — Vol. XXVIII, Iss. 311. — ISSN 0960-6556
5. Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
6. Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556