Жалезныя Вароты
44°40′16″ пн. ш. 22°31′47″ у. д.HGЯO
Жалезныя вароты (сербск.: Ђердапска клисура, рум.: Porţile de Fier) — звужэнне ў даліне Дуная ў месцы збліжэння Карпат і Стара-Планіны (рачныя вароты ) на мяжы Сербіі і Румыніі ніжэй горада Аршова . Даўжыня — 15 км, шырыня — 162 м. Гэта месца лічыцца адным з самых прыгожых у Еўропе.
Прыроднае і гісторыка-культурная каштоўнасць
[правіць | правіць зыходнік]На правым беразе раскінуўся нацыянальны парк Джэрдап (Сербія). Самыя старажытныя з цяпер прысутных насельнікаў вобласці Жалезных Варот — паўкачавыя жывёлагадоўчыя плямёны раманамоўных валахаў (балканараманская група). На паўночным беразе іх нашчадкамі з'яўляюцца сучасныя румыны. На паўднёвым беразе цяпер пражываюць як сербы, так і сербскія влахі .
Гаспадарчае выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Быстракі і парог у рэчышчы ракі Дунай, званы Пераграда, перашкаджаў суднаходству аж да будаўніцтва Сіпскага абыходнага канала[1] у 1896 годзе даўжынёй у 2,5 км. У 1964 — 1972 гадах Югаславіяй і Румыніяй пры навукова-тэхнічным садзейнічанні СССР была створана сучасная суднаходная сістэма, былі ўзведзены плаціны і дзве магутныя гідраэлектрастанцыі (Джэрдап I і Джэрдап II). Найбуйнейшы горад цясніны — Драбета-Турну-Севярын (Румынія).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Названы па найблізкага сербскага сяла Сіп.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Железные Ворота // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Жалезныя Вароты на Вікісховішчы |
- Жалезныя вароты (серб.)
- Нацыянальны парк Жалезныя Вароты (рум.)