Жан-Жак Ано
Жан-Жак Ано | |
---|---|
фр.: Jean-Jacques Annaud | |
Род дзейнасці | кінапрадзюсар, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, рэжысёр |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1943[1][2][…] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | jjannaud.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан-Жак Ано́ (фр.: Jean-Jacques Annaud; нар. 1 кастрычніка 1943) — французскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар, уладальнік прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове (1977).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жан-Жак Ано нарадзіўся 1 кастрычніка 1943 года ў Францыі. Вучыўся ў школе Важырар, вывучаў літаратуру ў Сарбоне, паступіў у Інстытут вышэйшай кінаадукацыі (IDHEC). Скончыў вучобу ў 1964 годзе. У 1965 годзе праходзіць вайсковую службу ў Камеруне. Пасля здымаў тэлевізійную рэкламу і навучальныя фільмы для французскай арміі.
Дэбютны фільм «Чорнае і белае ў колеры» (1976) не карыстаўся поспехам у Францыі, аднак у 1977 годзе атрымаў «Оскар» як найлепшы фільм на замежнай мове ў ЗША. Жан Буіз, які здымаўся ў другім яго фільме «Удар галавой» (1979), атрымаў еўрапейскую ўзнагароду «Сезар». «Барацьба за агонь» (1981) атрымаў два «Сезара» — за лепшы фільм года і рэжысуру. У экранізацыі рамана Умберта Эка «Імя Ружы» здымаліся знакамітыя галівудскія акцёры Шон Конэры і Крысціян Слейтэр. Фільм быў выпушчаны на англійскай мове і атрымаў «Сезар» як найлепшы замежны фільм.
Ано становіцца першапраходцам у засваенні новай лічбавай тэхналогіі IMAX 3D і стварае ў ёй першую ў гісторыі сусветнага кіно гульнявую карціну «Крылы адвагі» (1995) працягласцю каля 45 хвілін.
У апошні час рэжысёр жыве і працуе ў Лос-Анджэлесе. З’яўляецца старшынёй French Hollywood Circle — арганізацыі, якая аб’ядноўвае больш за 130 французскіх прафесіяналаў, якія працуюць у кінаіндустрыі ў Галівудзе.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jean-Jacques Annaud // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean-Jacques Annaud // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Journal officiel de la République française, Journal officiel de la République française. Document administratif — 1868. — ISSN 0242-6773