Кальё Кійск
Кальё Кійск | |
---|---|
эст.: Kaljo Kiisk | |
Дата нараджэння | 3 снежня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 2007 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Riina Viiding[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, палітык |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0452764 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кальё Кійск (эст.: Kaljo Kiisk; 3 снежня 1925, Вайвіна, воласць Вока, павет Вірумаа, Эстонія — 20 верасня 2007, Талін, Эстонія) — эстонскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст і палітык. Народны артыст Эстонскай ССР (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1944 годзе служыў у 20-й эстонскай добраахвотніцкай дывізіі Вафен-СС і ў якасці байца падраздзялення зенітнай артылерыі ўдзельнічаў у баях з часткамі Чырвонай Арміі пад Сінімяэ (Нарвская аперацыя). У 1946 годзе скончыў сярэднюю школу № 1 у Ракверэ (Эстонская ССР).
У 1946—1947 гг Вучыўся ў Талінскім політэхнічным інстытуце на кафедры падземнай распрацоўкі радовішчаў карысных выкапняў. Затым да 1949 года вучыўся ў Эстонскім дзяржаўным тэатральным інстытуце, пасля чаго перайшоў на рэжысёрскі факультэт ГІТІСа (курс Марыі Кнебель), які скончыў у 1953 годзе.
У 1953—1955 гг дырэктар Талінскага драматычнага тэатра. Ён паставіў спектакль паводле рамана эстонскага класіка Оскара Лутса «Вясна», які з нязменным поспехам ішоў некалькі сезонаў. Сам Кійск сыграў у ім адну з галоўных роляў. Ён стаў рэжысёрам яшчэ аднаго спектакля «Дом на ўскраіне». Адначасова К. Кійск выкладаў у акцёрскай студыі пры тэатры.
Затым да 1990 года быў рэжысёрам-пастаноўшчыкам кінастудыі «Талінфільм». Адначасова ў 1962—1987 гг быў першым сакратаром праўлення Саюза кінематаграфістаў Эстоніі.
У 1965 годзе па патрабаванні партыйнага кіраўніцтва Эстоніі ўступіў у КПСС і замоўчваў сваё ваеннае мінулае. Па яго пазнейшых успамінах, ён паведаміў пра гэта члену партыйнага бюро «Талінфільм» Пеэтру Кюнапу, які загадаў Кійску забыцца пра гэтую размову і на наступны дзень падаць заяву аб прыёме ў партыю.
Памёр у Таліне 20 верасня 2007 года.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Жонка (з 1947 г.) — Зінаіда Аляксандраўна Іванова, яго аднакурсніца, ураджэнка Ракверы.
- Дачка — Рыйна (г.н.1948). Яе муж — Юхан Війдынг, эстонскі паэт.
- Унучка — Эла Війдынг, паэтэса.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 3 снежня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Іда-Вірумаа
- Памерлі 20 верасня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Выпускнікі ДІТМа
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Народныя артысты Эстонскай ССР
- Кавалеры ордэна Белай зоркі 3 класа
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Эстонскай ССР