Камп’ютарная платформа
Платформа (камп’ютарная) — апаратны альбо праграмны комплекс, які служыць асновай для разнастайных вылічальных сістэм.
Апаратная платформа
[правіць | правіць зыходнік]Ніжні слой шматузроўневай арганізацыі вылічальнай сістэмы (апаратура, аперацыйная сістэма, прыкладное праграмнае забеспячэнне), на якім карыстаюцца АС і прыкладным ПЗ. Апаратныя платформы адрозніваюцца адна ад адной архітэктурай цэнтральнага працэсара і шынамі сувязі функцыянальных блокаў.
Кожнай апаратнай платформе адпавядаюць сумяшчальныя з ёй аперацыйныя сістэмы і прыкладныя праграмы, якія могуць на ёй запускацца.
Платформа АС
[правіць | правіць зыходнік]ПК 2014 уяўяле сабой агульную арганізацыю выконвання прыкладных праграм, вызначаючы, напрыклад, парадак запуску праграмы, схему ўжывання ёй адраснай прасторы, зафіксаваныя ў архітэктуры аперацыйнай сістэмы, плюс — Інтэрфейс праграмавання праграм (API), на ўзроўні аперацыйнай сістэмы.
Пры разгляданні сумяшчальнасці, ці падабенства, на ўзроўні аперацыйных сістэм, напрыклад, сістэмных выклікаў, файлавых сістэм і асяроддзя карыстальніка, пры параўнанні роднасных аперацыйных сістэм (напрыклад, UNIX) альбо сямейства (напрыклад, Microsoft Windows), гаворка ідзе пра сумяшчальнасць на ўзроўні API аперацыйнай сістэмы, напрыклад, у рамках сямейства АС, а не абстрактнага паняцця «платформа»
- Прыклады платформ АС
Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Кросплатформавасць праграмнага забеспячэння — магчымасць выконваць яго, без перакампілявання праграмы, як на розных апаратных платформах, так і пад кіраваннем розных аперацыйных сістэм (інакш кажучы, магчымасць запуску выканальнага файла на платформах розных АС).
Тыповая мэта стварэння кросплатформавага праграмнага забеспячэння — «перажыць» тую пэўную платформу, для якой яно стваралася.
Прыкладамі праграмнага забеспячэння, якое выконваецца на розных апаратных платформах і пад кіраваннем розных аперацыйных сістэм, з’яўляюцца разнастайныя праграмы, напісаныя на мовах праграмавання для віртуальных машын, такіх як PHP, Perl, Python, Java, і шматлікія іншыя, а таксама — кросплатформавыя асяроддзі распрацоўкі праграм.
- Прыклады
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Э. Таненбаум. Архитектура компьютера = Structured Computer Organization. — 5-е изд. (Классика Computer Science). — СПб.: Питер, 2007. — С. 848. — ISBN 5-469-01274-3.
- Барри Брэй. Микропроцессоры Intel: 8086/8088, 80186/80188, 80286, 80386, 80486, Pentium, Pentium Pro Processor, Pentium 4. Архитектура, программирование и интерфейсы. — 6-е изд. — СПб.: БХВ-Петербург, 2005. — С. 1328. — ISBN 5-94157-422-3.