Перайсці да зместу

Канюк касматаногі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канюк касматаногі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Buteo lagopus Pontoppidan, 1763

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175373
NCBI  115229
FW  369152

Касматаногі канюк, таксама Зімняк (Buteo lagopus) — птушка з сямейства ястрабіных (Accipitridae).

Агульная даўжыня 51-61 см, маса 800—1300 г. Падобны на канюка, але ніжні бок цела ў яго святлейшы. Названа гэта птушка так таму, што ў яе цэўкі апераны да пальцаў.

Распаўсюджванне

[правіць | правіць зыходнік]

Самы паўночны прадстаўнік групы, які мае кругапалярнае распаўсюджванне ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы.

Засяляюць адкрытую тундру і лесатундру. Кормяцца галоўным чынам лемінгамі і іншымі дробнымі паўночнымі млекакормячымі і птушкамі. Пералётная птушка, якая даходзіць на зімоўках да Паўднёвай Еўропы, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі і паўднёвых частак ЗША. Мноства птушак зімуюць на Украіне.