Касцёл Святога Пятра ў Вярыгах (Даўгаўпілс)
каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Пятра ў вярыгах | |
---|---|
Svētā Pētera ķēdēs Romas katoļu baznīca | |
| |
55°52′22″ пн. ш. 26°31′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Латвія |
Горад | Даўгаўпілс |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Рэзэкнэнска-Аглонская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1845 |
Будаўніцтва | 1845—1848 гады |
Статус | Ахоўваецца дзяржавай |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Пятра ў Вярыгах (лат.: Daugavpils Sv. Pētera ķēdēs Romas katoļu baznīca) — рымска-каталіцкі храм у цэнтры горада Даўгаўпілс (Латвія). Знаходзіцца ў квартале вуліц Ціетокшня, Рыгас, Міхаэлса, Сакню.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва касцёла пачалося ў 1845 годзе, асвечаны ў чэрвені 1848 года. Знаходзіцца ў цэнтры горада на цэнтральнай вуліцы па адрасе Рыгас, 39. Першапачаткова будынак вянчала квадратная вежа. У 1920—30 гадах XX стагоддзя праведзена маштабная рэканструкцыя, над будынкам збудаваны купал, ад галоўнага ўваходу направа і налева ідзе каланада, якая замыкаецца двухпавярховымі флігелямі. Храм пасля рэканструкцыі нагадвае паменшаны Сабор Святога Пятра ў Ватыкане.
У чэрвені 1941 года перад галоўным уваходам звалілася бомба, пашкодзіўшы фасад і дах храма (фатаграфія маецца ў Даўгаўпілскім музеі). Пасля вайны вернікі адрамантавалі касцёл. Напачатку 60-х гадоў храм хацелі знесці, аднак вернікі звярнуліся за падтрымкай у Ватыкан, і храм удалося абараніць.
Храм уваходзіць у Рэзэкненска-Аглонскае біскупства Рымка-каталіцкай царквы Латвіі. З 1980 года настаяцелем храма з'яўляецца Аляксандр Мадэланс. Храм неаднаразова наведваў біскуп Яніс Буліс, глава Рэзэкнэнска-Аглонской дыяцэзіі. Некалькі гадоў назад пабудавана невялікая адасобленая званіца. Звон падарыў настаяцель А. Мадэланс.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kaminska R., Bistere A. Sakrālās arhitektūras un mākslas mantojums Daugavpils rajonā. — Рыга: Neputns, 2006. — 295 с. — ISBN 9984-729-90-7.