Кашгар[2] — горад у гарадской акрузе Кашгар Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёнаКНР. На ўсход ад горада — пустыня, на захад — высакагор’е. Клімат гранічна сухі, колькасць ападкаў за год не перавышае 100 мм. Вада паступае з ракі Кашгар і шматлікіх калодзежаў. Аэрапорт. Чыгуначная станцыя.
Сярод гарадскіх славутасцяў — Ід Ках, найбуйнейшая па плошчы мячэць Кітая (заснавана ў VIII ст., перабудавана ў 1442 г.), маўзалей кашгарскага кіраўніка Абаха Хаджы і яго ўнучкі Іпархан (XVII ст.).