Кедах
Кедах | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Allah Selamatkan Sultan Mahkota[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+8 | ||||
Код ISO 3166-2 | MY-02 | ||||
Тэлефонны код | 04 | ||||
Паштовыя індэксы | 02000–02999 і 05000–09999 | ||||
Код аўтам. нумароў | K | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кеда́х (малайск.: Kedah Darul Aman, джаві:قدح) — султанат і адзін з 13 штатаў федэратыўнай дзяржавы Малайзія.
Агульная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Кедах размешчаны на паўночным захадзе паўвострава Малака, на яго заходнім узбярэжжы і абмываецца Андаманскім морам. У склад штата ўваходзіць таксама група астравоў Лангкаві. На поўначы мяжуе з Тайландам і малайзійскім штатам Перліс, на поўдні і паўднёвым захадзе — са штатамі Пінанг і Перак.
Плошча Кедаха — 9425 км². Насельніцтва — 1947651 чалавек (2010). Шчыльнасць насельніцтва — 206,65 чал./км². Кедах адносіцца, разам з Трэнгану, Келантанам, Перлісам і Пахангам, да той меншасці заходнемалайзійскіх штатаў, дзе малайцы складаюць большасць насельніцтва. У Кедах малайцаў 75,5 % ад агульнай колькасці жыхароў, кітайцаў — 14 %, індыйцаў — 7 %.
Адміністрацыйны цэнтр Кедаха — горад Алар-Сетар. Па сваім дзяржаўным ладзе Кедах з’яўляецца спадчыннай манархіяй, султанатам. Кіраўнік дзяржавы — султан, Туанку Салехудзін ібні Аль-Мархум Султан Бадлішах. Ён займае гэтую пасаду з 12 верасня 2017 года.
Да яго султанам быў яго зводны брат Туанку Абдул Халім Муадзам Шах. Адзіны малайзійскі манарх, які двойчы быў каралём краіны. З 1970 года па 1975-ы і з 2011-га па 2016-ы ён узначальваў Малайзію.